Старонка 217
◀ / 297 ▶
СТАТОВЫННЕ н., СТАТОВЫНЫ, СТАТЫВКЫ мн. Найпрасцейшы ткацкі станок, кросны. Статовынне дід сам робыў. Міжлессе Бяроз. Ткалы колысь на статовынах. Спорава Бяроз. Тяшко ўнысты статывкы в хату. Папіна Драг. Баба взяла в мэнэ статывкы. Ляхаўцы Малар. СТАЮШКА ж. Дрывотня. Паскладай дровы ў стаюшку. Тартакі Бар. СТЕПКА, СТОБКА, СЦЁБКА ж. 1. Кладоўка. Прынясі з степкі бульбы. Андрыянаўка Пруж. Сході ў степку, прынесі міску гуркоў. Хойнікі Бяроз. Восё пойдзі ў стобку, наберы капусты. Люсіна Ганц. Вынысла сало в сцёбку? Гошава Драг. 2. Прыбудова да хаты. Летам дзеці спяць у сцёбцы. Парасляны Пруж. СТІН м. Тонкая ледзяная скарынка. Зашэрхае вуда і робыцця стін, тонэйкый літ, такый тонэйкы, шо курыцю ны здэржыть, як будэ йты пу сцёнувэ. Радастава Драг. СТОВПАК, СТОЎПАК, СТОВПАН м. Кветканоснае сцябло. У нашый цыбулі вылыкы стовпакы. Бурмакі Драг. Пошла цыбуля в стовпакі. Хмелева Жабін. Вырос вэлікі стовпан шчовуха. Ляхаўцы Малар. Стовпаны на грятцы тырчать. Лышчыцы Брэсц. СТОДОЛ м., СТОДОЛА ж. Адрына. В стодолах молотять. Олтуш Малар. В стодолу наложылы мніго жыта, довго трэба молотыты. Кустын Брэсц. СТОІТЫ незак. Каштаваць. Мое пальто стоіть сто дваццыть рублів. Ласінцы Драг. СТОЙ займ. 1. Гэты. Стой чулувік вэльмо добры. Радастава Драг. 2. Той. Стой хлопець сыдыть у нас. Сварынь Драг. СТОЛКА, СТУЛКА ж., СТОЛОК м. Зэдлік. Хай сядуць на столку. Бастынь Лун. Замахнулася стулкою, думае злякався. Варацэвічы Іван. В хаті стояв новый столок. Чарнаўчыцы Брэсц. Пусунь столока до стула. Сварынь Драг. Памянш. с т о л о ч о к. Коло пэчы стояв столочок. Чарнаўчыцы Брэсц. СТОЛКІ мн. Козлы. Товстые дрова рэзалі на столках. Першамайская Бяроз. Прынысы столкі дрова різаты. Кустын Брэсц. СТОЛНЫЦЯ, СТОЛНЭЦА ж. 1. Паверхня стала. У хаты стояв хорошы стыл з вылікыю столнэцыю. Завялёўе Драг. 2. Шуфляда ў стале. Добрэ, шо ў столі е столныця, можна положыты ўсякый друб'язок. Судзілавічы Бяроз. 3. Дошка, на якой рэжуць гародніну, мяса. Столныця зломалася, зробы нову. Кустын Брэсц.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
92 👁
◀ / 297 ▶