Старонка 215
◀ / 297 ▶
СПОНІЦА ж. Спадніца. Цепэр жэ свято, наложы новую споніцу. Рамель Стол. СПОРТЫТЫ зак. Сапсаваць. І гэто ж трэба, ужэ пошчы дошывала і спортыла, трэба будэ знов почынаты сначала. Ляхаўцы Драг. СПОТЫЧ прысл. Старчаком. А там вэрэтэно спотыч стояло. Радчыцк Стол. СПРАВНО, СПРАЎНО прысл. Прыгожа, добра. Справно робыть, хорошэ глянуты. Корчыцы Кобр. Вона была адзета вельмі спраўно. Роўбіцк Пруж. СПРАВЫТЫ зак. Купіць, зрабіць. Пальто собі справыла. Брашэвічы Драг. Знішчыць. За місяць справыла тухлі. Кустын Брэсц. Замучыць. Ёго справыла тая робота. Вулька Сіманаўская Драг. СПРЫНЖЫНІВКА, СПРЫНЖЫНЫВКА ж. Культыватар. Спрынжынівка застрагла в коліі. Чарнаўчыцы Брэсц. В колхоз прывызлы нову спрынжынівку. Рыкавічы Жабін. Старый пошов по спрынжыныўку. Гершоны Брэсц. СПРЫШЧЫТЫ зак. Здранцвець, анямець. Спрышчыло ногу, довго сыділа. Крамно Драг. СПТАШЫТЫ зак. экспр. Знішчыць, тайна забіць. І хутілы вуны ёго спташыты, забыты. Радзеж Малар. СПУДЫТЫ зак. Спалохаць. Ек мы ішлі по лісы, то мій брат гэтак спудыв неку пташку. Ляхавічы Драг. СПУЛКА ж. Кампанія. А ў спулцы ўсё лепш. Востраў Ганц. СПУСКАСТЫЙ, СПУСКОВАТЫЙ прым. Пакаты. Той бэрог спускастый, так можно пудыйты до воды. Гошава Драг. Спусковатый бэрог порус травою. Рухча Стол. СПУСКАСТО, СПУШЧАСТО прысл. Паката. Спускасто на тому бэрэговы. Кустын Брэсц. Тут ростуть кусты і трохо спушчасто. Макраны Малар. СПУСТ м. Фуганак. Прынэсэ спуста, буду дошку ровняты. Харсы Брэсц. Він справлев дошкі спустом. Сварынь Драг. У доброго майстра добры спуст. Церабяжоў Стол. Ловко ходыв спуст у дідовых руках. Судзілавічы Бяроз. СПЫТАТЫ зак. Пакаштаваць. Возьмы ложку, спытай кашы, а то можэ забуласа посолыты. Выжлавічы Пін. СПЫЦА ж. Стрэмка. Нога напухла, бо в нозі сэділа спыца. З-за спыцы нэ можна було ходыты. Помалу, а то зажынэш спыцу в ногу. Тышкавічы Іван.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 297 ▶