Старонка 214
◀ / 297 ▶
СОЎГАЛО н. экспр. Валацуга. Соўгаеца гэтэ соўгало, оно мэшае. Шылін Бяроз. СОЎЯК м. Падасінавік. Вырос хорошы соўяк, а там шчэ. Чарабасава Лун. СОХА ж. устар. 1. Саха. Сохою вжэ ныхто ны орэ. Шэбрын Брэсц. 2. Зямельны надзел. Дві сохы — то був рыз. Ляхавічы Драг. СОШНЫК м. Жалезная частка сахі. На тую соху набиты сошнык кованый. Радзеж Малар. СОЮЗКА ж. Рант у абутку. Чоботы трэба обсоюзыты союзкою. Шэбрын Брэсц. СПАЙНЯТЫ зак. Злавіць. Вэн мане не спайняў. Велута Лун. СПАЛАХТІТЫ зак. 1. Згарэць. Дрова всі спалахтілы, а груба лэдь тэпла. Хабовічы Кобр. 2. перан. Закахацца. Спалахтів хлопэць, будэ жэнытыся. Павіцце Кобр. СПАЛЕНКА ж. Арэх з чорнай мякаццю ў сярэдзіне. Много спаленок на орэшыне. Бастынь Лун. СПАМАГАЦЬ незак. Дапамагаць. Матуля спамагае, шчэ до того родзіна добрая. Мокрае Пруж. СПАРАЗАТЫ зак. Моцна і нечакана ўдарыць. Як спаражу ёго, то будэ сыдіты дома. Матыкалы Брэсц. Ідэ, бо зара спаражу. Брашэвічы Драг. СПАСНЫЙ прым. 1. Тоўсты. Спасный мужык в тэбэ. Корчыцы Кобр. 2. Непераборлівы ў ежы. Спасна свіня гэта наша, добрэ, шо купілі тогды, нэ прогадалі, добра до еды, спокойна. Шылін Бяроз. СПЕРШКУ прысл. Спачатку. Спершку пайду ў школу, а потым дадому. Востраў Ганц. СПІВКА ж. Прамакатка. У тэбэ кітрадь бэз співкэ. Радастава Драг. СПОГОНЛЫВЫЙ, СПОГОНЧЫВЫЙ прым. Злапамятны. Сусід такый спогонлывый, гляды, оддячыть. Рухча Стол. Тобі некалі выкажэ, спогоныть, вэн спогончывый. Бастынь Лун. СПОДНЕ н. Бялізна. Надзень сподне, бо холодно на дварэ. Мікашэвічы Лун. Помэняй сподне, можэ ночаваці дэ прыдэца. Шылін Бяроз. СПОДОВ'Е н. Ніжні слой сена, саломы ў стагу, скірдзе. Сподов'е навыть ны згныло, бо добрэ пудложылы. Хаціслаў Малар. СПОМЫЛОК м. Памылка. Гэто був спомылок ёго. Бастынь Лун.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
91 👁
◀ / 297 ▶