СІФКА ж. Сеяная цыбуля. Сіфку сеютъ на малень' ку цыбульку. Камянюкі Кам. СІЧАНЫК м. Пераплецены тканы ўзор. У січаныковы то парочка, дві, тры, п'еть, а у ныт, ек у прошчыню. В. Лес Драг. СІЯЛНЫК м. Гл. севар. Добрый буе батько сіялнык, шыроко сіяв. Каўбы Пін. СІЯНКА ж. Гл. сіфка. Сіянка зыйшла хутко. Макраны Малар. СКАВАРЭНДА, СКАРАВАДА, СКОУРОДА ж. Патэльня. Маці печэ аладкі на скаварэндзе. Запроссе Лун. Пяклося на скаравадзе сало. Гарадзішча Лях. Наша скоўрода зосім старая, трэба другую купыты. Радзеж Малар. СКАВІЧОКу- Торбачка для сыру, клінок. Кіслое молоко ўлілі ў скавічок. Запроссе Лун. СКАКУН м. Танцор. Дід був добрый скакун, так выдавав под музыку. Судзілавічы Бяроз. СКАКУНКА ж. Танцорка. Малая, а вжэ бач якая скакунка. Судзілавічы Бяроз. СКАЛКА, СКАЛЬКА ж. Слімакова ракавіна. Скалку взяв под кустом посля дошчу. Рухча Стол. Воду вогнало, по всему бэрэзы скалькы. Барычэвічы Пін. СКАЛЬ, СКАЛЯ ж. Пчаліная разведка. Бачыш, вжэ скаль прылытіла, хутко i другыі пчолы прылытять. Бабровічы Івац. Впэрот пчолы посылають скалю, шоб нашла квэткы. Спорава Бяроз. СКАНАТЫ зак. Памерці. Баба вжэ тая сканала давно. Шэбрын Брэсц. СКАПУСТЫТЫСЯ, СКАПУСЦІЦІСА зак. экспр. Змарнець ад старасці. Я вжэ зусім скапустылася, ны маю сылы. Акропна Драг. Скапусцілас Ганна, нэ познаці, коб нэ одозвалас. Шылін Бяроз. СКАРАЧ м. 1. Ручнік. Возьмы скарача да вытрыс. Шылін Бяроз. Сыстра прынысла чэстого скарача. Ласінцы Драг. Мыла посуду i вытырала скарачэм. Дастоева Іван. Гэтым скарачом ногы вытрэш. Какорыца Драг. 2. Канец палатна разам з ніткамі, якія застаюцца недатканымі i звіваюцца ў шнуркі. Зробыла скараче ввязуваты гладышку. Папіна Драг. Ссучітэ конці на скарачі в дві столкы. Ляхавічы Драг. СКАРПЭТКА ж. Шкарпэтка. Порваласа скарпэтка, гля, палец тырчыць. Дварэц Лун. СКІБКА ж. 1. Трэска. Скібка одлэтіла од поліна
Дадатковыя словы
петь, скапўстытыся, скапўсціціса
19 👁