што табе тая распорка? Не порць вочы. Таўцвілы Пруж. Столькі врэмня на роспорку потраціла. Азярніца Лун. 2. Прарэх. Завылыка роспорка в сурочцы. Плоска Брэсц. РАТАЙ м. Араты. Цілый дэнь горав ратай. Ляхаўцы Малар. РАТВА ж. Карункі. Я ўжо ратву звязала на просьціну. Падлаззе Лях. РАХВА, РІХВА, РЯХВА ж. Прыстасаванне для ўмацавання спіц у колах. Коло спыц дві рахвы. Дастоева Іван. Наб'ю шэ ряхву на колыдку. Вулька Сіманаўская Драг. РАХУНКІ мн. 1. Матэматычныя прыклады. Рахункі былі цяжкія. Ліпск Лях. 2. Урокі. Лено, ці ты рахункі ўжэ спісала? Азярніца Лун. РІЗКА ж. Пілавінне. Різку высыпалы на дорозы. Пажэжын Малар. РІК м. Год. Дэнь довгый, ек рік. Сулічава Драг. РІПА ж. Дэталь пралкі, якая злучае яе верхнюю частку з падстаўкай. Кужылка вкладаецця в стулэць, а в стульці ріпа. Олтуш Малар. РОБАК м. Гліст. В мэнэ, мусыть, е робакы. Кустын Брэсц. РОБОТЯШЧЫЙ, РОБОЦЯШЧЫ прым. Працавіты. От робоцяшчая Маніна Вера. Рубель Стол. Вун хоть і в годах, алэ бач, якій роботяшчый. Якша Іван. РОБУШОК м. Верабей. Робушкэ гэть знішчылэ мое просо на Джары. Радастава Драг. РОВАР, РОВЕР, РОВЭР, РОВЫР м. Веласіпед. На новум ровары і ехаць ляхчэй. Пачапава Бар. Я роверэм прыехаў. Азярніца Лун. Тыпэр вжэ мало хто купляе ровэры, бульш мотоцыклы. Ланская Малар. У нас в сылі каждый мае свій ровыр. Дзеткавічы Драг. РОГОНУЦІ зак. Раптоўна памерці. Ніхто не думаў, як Уляна рогонула. Пясчанка Бяроз. РОГУЗ м. Балотная расліна, якую можна есці. От ужэ літом рогузу наімоса. Пінкавічы Пін. РОЖА ж. Вяргіня. Лоўкая рожа зацвіла ў городчыку под вокном. Цна Лун. Высокіе рожы ў цебэ ростуць. Любань Лун. РОЖНО н. Драўляны пруток, на якім смажаць сала. Вурэж рожно, сала трэба напекці. Цераблічы Стол. РОЖНЫ мн. Вілкі, якімі ставяць у печ і дастаюць чыгуны. Там, у кутку, стояць рожны. Адвержычы Стол.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
96 👁