рады». Радовое ідэ на ручныкі і радюшкі. Олтуш Малар.
РАДОВЭНА ж. Гл. радно 1. Пража всекого віду е: тонка ідэ на пулутно, грубша — на радовэну. Сварынь Драг.
РАДЮГА ж. Гл. радно 2. У нас була мода на тканы радюгі. Какорыца Драг.
РАДЮЖКА, РАДЮШКА ж. Тое ж. Ну, ужэ радюжок натчэм на кроснах! Пінкавічы Пін. Сэстра выткала радюшку нового взора. Боркі Бяроз.
РАЖАНКА, РЯЖАНКА ж. Ражанка. Ражанка смачная. Корчыцы Кобр. Молоко парать, остужвають, влывають кіслыі смытаны, robять ряжанку. Плоска Брэсц.
РАЖКА, РЯЖКА, РЕШКА ж. 1. Драўляная нізкая пасудзіна, у якой замешваюць есці свінням. Свынём наклалы повну ражку кукурузы. Чарнаўчыцы Брэсц. Ряжка для свынэй, а цэбрык для чого ліпшого. Радзеж Малар. В рэшцы ставлялы картоплы. Ляхавічы Драг. 2. Памыйнае вядро. Выкінь смітте в ряшку. Плоска Брэсц.
РАЗАНКІ, РЭЗАНКІ мн. 1. Бульба, звараная палавінкамі ў мундзірах. Прыстаў разанкі варыць. Рубель Стол. 2. Бульбяны суп. Наліла в міску рэзанок. Велута Лун.
РАЗАЧКА ж. Рэзкі боль у жываце. Каб іх разачка рэзала, калі яны выразалі ўсе кветкі. Калоднае Стол.
РОЗБРАДЗІЦЦА зак. Распрануцца. Вона хутко розбрадзіласа і легла спаць. Дрэбск Лун. Розбрадзіса, бо вспотнееш. Азярніца Лун.
РАЗНЕ, РАЗНЯ прысл. Заўсёды. Разне вон такі хмуры. Дрэбск Лун. Я разня ўстаю рано. Велута Лун.
РАЗНО прысл. Раўнамерна, аднолькава роўна. Хорошэ посіяв, разно. Вулька Сіманаўская Драг.
РАЛ м. Сплеценая з саломы скрынка вялікіх памераў для ссыпання збожжа. Добра було мныго шчэ в ралу. Радзеж Малар.
РАЛЮХ м. Загон. Сюгодня засіялы последнюго ралюха. Макраны Малар. Посадыла ралюх картоплюв. Гершоны Брэсц.
РАМІННЫК м. Рэмень. Кулесь пудвязувалі нагавэці шнурком, а зараз рамінныком. Бабічы Кам.
РАПТОВО прысл. Раптоўна. Высна началась вэльмэ раптово. Галоўчыцы Драг.
РАСКОЛА м. і ж. Хуліган. Той раскола зной разбіў Івану галаву. Востраў Ганц.
РАСПОРКА, РОСПОРКА ж. 1. Распорка чаго-н. На-
91 👁