2. Ніжні вянок зруба. Пудрубы мажуть смолою, тому шчо нападае грыб. Лагішын Пін.
ПОДСВЫНЯК м. Падсвінак. Подсвыняк у город заліз. Гершоны Брэсц.
ПОДСТАРОСТА, ПУДСТАРОСТА м. Чалавек, які памагае свату на вяселлі. Подстароста вжэ коровай трэбуе. Сакалоўка Пін. А хто ў вас пудстароста? Парахонск Пін.
ПОДСТЫРЫТЫ зак. экспр. Падгаварыць. Алэ хтото тыбэ так подстырыў, шоб ты такую пакость зробыў? Сычэва Іван.
ПОДХВАТКА ж. Сачок пад рыбу. Трэба іты позычыты в сусіда подхватку. Чарнаўцы Брэсц.
ПОДЫВЛЕ н. Дзівоснае здарэнне, дзіва. Такэ страшнэ подывле було; зараз ныма такого подывля — дывуютьця люды, шо случай такый получывся. Радзеж Малар.
ПОДЫВЫТЫСЯ зак. Паглядзець. Подывыся зымою в окно, то одын сніг лыжыть на полы. Галоўчыцы Драг.
ПОД'ЮНДЫТЫ зак. экспр. Пад'юдзіць, падбухторыць. Гэто ты ёго под'юндыла, шчо він такый злый. Камень Кобр.
ПОЖАРКА ж. Трэшчына на лёдзе. Дітэ на людовэ зрубэлэ пожарку. Гаравіца Драг.
ПОЖБУРЫТЫ зак. экспр. Кінуць. Я подняў ломаку і пожбурыў у собаку. В. Малешава Стол.
ПОЖНЯ, ПІЖНЯ, ПУЖНЯ ж. 1. Поле, з якога сабрана збожжа. Іды на піжню, суломы назбырай. Плоска Брэсц. Пушоў товар по пужні. Рубель Стол. 2. Іржышча. Пожня высокая, можна накосіці. Азярніца Лун. Трэба пужні накосіць, корове подослаць. Велута Лун.
ПОЗАБОРСЫ прысл. Па шчыкалатку. А воды тут — позаборсы. Каўбы Пін.
ПОЗАВТРІ прысл. Паслязаўтра. Позавтрі до мэнэ прыйдуть хлопцы з Молодова. Дастоева Іван.
ПОЗАГУНШЧЫНА ж. Падзел зямлі на загоны. Загун вашый і нашый, то позагуншчына. Відзібар Стол.
ПОЗЕМКІ мн. Суніцы. Мы ходылы за позёмкамы. Шэбрын Брэсц.
ПОЗОЛІЦЬ зак. Пажлукціць бялізну. Каце, прынесі жлукто, бо трэба плацце позоліць. Дзятлавічы Лун. Матко, давай унясом жлукто, позолю плацце наноч. Купаўцы Лун.
ПОЗОРНЫЙ, ПАЗОРНЫ прым. Прыгожы, відны. Нэ
99 👁