ПОДВЫРОК, ПОДВІРОК, ПОДВУРОК м. Падворак. Подвырок був высыпаный жовтым пыском. Заверша Драг. На подвірку ходять куры. Плоска Брэсц. Якій в тыбэ чыстый подвурок. Клейнікі Брэсц.
ПОДВЫЧКА ж. Стужка. На шапках у партызан булы чырвоны подвычкі. Лука Кобр.
ПОДГАРЛЕ н. Ніжняя сківіца ў жывёл. Вовк схватыв порося за подгарле. Гершоны Брэсц.
ПОДДУБНАК м. Грыб свінуха тонкая. У нашым лысі мнэго поддубнаків. Ляхавічы Драг.
ПОДГРІБОЧКА, ПУДГРІБОЧКА, ПУДГРЫБАЧКА ж. Качарга. Подгрэбы жер подгрібочкою. Якша Іван. Пудгрібочка кулу пэчы. Пелішча Кам. Кулу пэчы лыжала пудгрыбачка. Індычы Кам.
ПОДЖАР, ПЫДЖАР м. Пясчанае поле, якое не апрацоўваецца. Пыджар, которэ вонэ неўродлівэ, дзе клок поля, сама плохая земля, гора, песок. Рубель Стол.
ПОДЗОР, ПУДЗОР м. Падзор. Хорошы подзор, Маня, у цебэ. Рубель Стол. Пудзора купыла в магазіны. Макраны Малар.
ПОДЗОРНІК, ПУДЗОРНЫК м. Тое ж. Чаму падзорніка не прычэпіш? Таўцвілы Пруж. Поправ пудзорныка, ты ж ёго оборвала. Радчыцк Стол.
ПОДКУЛЬБАЧНІК м. Пас. Подкульбачнік дэржыт оглоблі. Спорава Бяроз.
ПОДЛОЖЫТЫ зак. Падкласці, падшыць. Гэтэ платте трэба було шчэ подложыты. Ляхавічы Драг.
ПОДМАЗКА, ПУДМАЗКА ж. Кавалачак сала ці тлушчу для падмазвання патэльні. Пумаж пытэльню подмазкыю. Камень Кобр. Ты пудмазкую мажыш чы улій льеш? Плоска Брэсц.
ПОДПАЛЕК, ПУДПАЛОК м. Скавароднік з хлебнага цеста, спечаны перад полымем. Напэкла подпалків пэрэд полумнем на сніданне. Арэхава Малар. З'ів пудпалка. Сварынь Драг.
ПОДПОЛОНЫК, ПУДПОЛОНЭК м. Тоўсты блін з хлебнага цеста. Подполонык пэчоны с хліба. Дружба Брэсц.
ПОДРОБЭНЬКЭ, ПУДРУБЫНКЫ мн. Вантробы. Подробэнькэ на сальтісон вставэлэ. Сулічава Драг. Вставила собі такі-сякі пудрубынкы. Доўбнева Кам.
ПОДРУБА, ПУДРУБА ж. 1. Падмурак. Вуны заложылы новую подрубу в хаты. Міжлессе Бяроз. Пытро ужэ хату почев робыты, ужэ подрубы положыв. В. Лес Драг.
91 👁