ПОВХ, ПОЎХ м. Крот. Повх рые вэлыку нору. Макраны Малар. Повх точыть зэмню. Сукачы Драг. ПОВХОВЬІННЕ н. Зямля, паточаная кратамі. Всёй сынокос в повховыннёвы. Доўонева Кам. ПОВХОТОЧЫНЫ мн. Toe ж. Повхоточыны no всёму полы, повх нарыв. Кустовічы Кобр. ПОВЬІВАЧ м. Спавівіч. Возьмы повывач да уповый дытыну. Шэбрын Брэсц. ПОВЫПРАВЛЯЦЦА зак. Падохнуць, выпруціцца. Шоб мое курэнятка бэз курыці нэ повыправлялысь. Ставы Кам. ПОВЫСМЫКАТЫ зак. Павыцягваць. Повысмыкав разом з зіллем i буракы. Кустын Брэсц. Мама попросила мынэ помогчы ёй канву повысмыкаты. Сычэва Іван. Бабэ повысмыкалі лён у довгі нэткі. Сарава Кам. ПОВЫХВАРШВАЦЦА зак. Прыгожа апрануцца. Повыхваршваюцца да ходзяць no вуліцы i ў будзень, i ў свято. Цераблічы Стол. ПОГАНЫ, ПОГАНЫЙ прым. Дрэнны. Остап з молодых літ шчытавса поганым чоловіком. Выжлавічы Пін. Погана ўчора була погода. Адвержычы Стол. ПОГАНО прысл. Дрэнна. Тэпэр погано жыто жаты. Юнішчы Стал. ПОГОЛОВАЧ м. Папярочныя барозны ў канцы ўчастка. Поголовач робяць, дзе не доорваюць. Рубель Стол. ПОГОНЯ ж. 1. Заліўны луг. На погоні пасуть кору в i свіней. Бор-Дубенец Стол. 2. Невялікае лЗалота. Дзе погоня, ніц не росце. Рубель Стол. * ПОГРАБІТЫ зак. Адубець (пра пальцы). Пограбілы пальцы в вуді. Сулічава Драг. ПОД м. 1. Дно калодачнага i рамачнага вулля. Под — дно вулея. Палонка Бар. 2. Дашчаты насціл на дрэве ці на зямлі, на якім ставяць вулей. На поду ставлять вулья. Альпень Стол. ПОДАНКЕ н. Дажджавая вада. Такэі водэ нэ пэй, бо то тылько поданке. Арэхава Малар. ПОДВОЛЫЦЯ, ПУДВОЛЫЦЯ ж. Ніжняя частка падбародка. Бач, якую подволыцю наів, аж комнір ны зашчікаіця. Падышча Іван. Похудів, пудволыця помэнчала. Сулічава Драг. ПОДВОРОТНЫЦА, ПОДВОРОТНЫЦЯ ж. Дошка пад варотамі. Пры в'ездзе на двур подворотныца одымаецца. Лагішын Пін
Дадатковыя словы
вездзе, доўбнева
24 👁