Дыялектны слоўнік Брэстчыны (1989). М. М. Аляхновіч

 ◀  / 297  ▶ 
да..Але i пляц добры табе далі: i рэчка бліско, i карову добра выгнаць, у шкоду не ўлезе. Пачапава Бар. 2. Сядзіба. У тэбэ добрый пляц. Ботава Пін. 3. Месца, дзе размяшчаецца калгасная ферма. Матэры ішчэ з пляцу нэма. Гальцы Стол. ПЛЯЦНУЦЬ, ПЛЯЦНУТЫ зак. экспр. Стукнуць. Возьмі да пляцні, чого вон розышоўса. Рубель Стол. Пляцнуло шось e сінях. Кустын Брэсц. ПЛЯЦОК м. 1. Блін, аладка. Діты мачают пляцкі e тук. Чвіркі Кам. На сніданне напыклы пляцкув. Яміца Малар. Ужэ подышлы пляцкы, трэба пычы. Гершоны Брэсц. 2. Дранік. На обід булы картопляны пляцкы. Maларыта. ПОБЫГУШЧЫЙ прым. Прагавіты (пра жывёлу). В тэбэ корова натто побыгушчая. Гершоны Брэсц. ПОБЁЛ м. Крэйда. Ты купі побелу: трэ побеліці, печ. Раздзялавічы Ганц. ПОБЛАГНУТЫ зак. 1. Змарнець. После муроза картоплі публаглы. Пугачова Брэсц. 2. Пастарэць. Поблагнула вжэ маты. Корчыцы Кобр. ПОВАЛ, ПОВАЛ м. 1. Столь. У старых хатах повал був нызькій. Боркі Бяроз. Повал у хатэ був покрашаны голубэю краскыю. Завялёўе Драг. Тэпэр мы клеілы повал. В. Якаўчыцы Жабін. 2. Гарышча. Одніс на повал старэі кніжкэ. Валавель Драг. ПОВАЦЬ, ПОВЭТЬж. Павець. Сходзі под поваць да набэры сухіх дроў, бо гэтые, з двору, горэць не хочуць. Дзятлавічы Лун. Набэры дров у повэті. Парахонск Пін. ПОВІСМО, ПОВЫСМО н. Жменя цёртага лёну. 3 повісма звылы мотуза. Ляхавічы Драг. Лён трут i вяжут у повысмо. Дзмітравічы Кам. ПОВІТКА ж. Гл. поваць. Сходэ в повітку, набэрэ дров. Ладараж Пін. ПОВНУЧЭ прысл. Цёмна. А я сыжу сама в хатэ, повнучэ на улыцэ, страшно мні, вся лякучу. Дзівін Кобр. ПОВОДЗЁЦ м. Тое ж. Цэлы тыдзенъ поводзец лежав без потрэбы. Альшаны Стол. ПОВОДОК м. Нядоўгая, але тоўстая i моцная вяроўка. Нашу корову завсёды на поводку трэба водыты, бо вона брыкаецца. Гальцы Стол. ПОВОРНІЦА ж. Хамут для пары быкоў. Панас, возьмі поворніцу i повода, запрагом волы, будом ораць поле. Купаўцы Лун
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

побыгўшчый
23 👁
 ◀  / 297  ▶