тэнькый грыбочок, твэрдійшы за рышытняка. Гершоны Брэсц. БАГРАК I м. Бадзяк. Коло хаты в ёго ростуть одны багракы. Гэтыі багракы вэльмы колючыі. Хабы Брэсц. БАГРАК II м. Няроўнасць, шурпатасць на дрэве, нітках. Ныткы з багракамы, в'язаты тяшко, швэдра будэ ныхорошая. Радастава Драг. БАГУК м. 1. Страўнік. Всё пхаюць у багук. Альшаны Стол. 2. Сальцісон. Кендзюх вычышчаюць, вараць пэчэні, лёхкое, холонэ всэ, напіхаюць цісно у кендзюх, пуд камэнь, то багук. Здзітава II Бяроз. Памянш. б а г у ч о к. У тэлюка маленькій багучок. Бярозавічы Пін. БАГУРОК м. Пагорак. На рівному полю був тілько одэн багурок. Арэхава Малар. БАДРЭК, БЭДРЫК м. Божая кароўка. Бадрэку, бадрэчку! Скажэ мэні правдочку, чэ пэнь, чэ колода, чэ будэ завтра погода. Арэхава Малар. Повзэ по руце бэдрык. Панасавічы Бяроз. БАДЗЮРКІ, БАДУЛЬКІ, БОДУЛЬКІ мн. Ігліца. Зымою коровы ідять і бадзюркы. Забалацце Малар. Некі дядько бадулькі нашы забраў. Валішча Пін. Вжэ нападало мнэго бодулёк. Бярозавічы Пін. БАДЗЫГОН м. 1. Страва з цёртай бульбы, запечаная ў чыгунку. Тоды такый бадзыгон смачный був з молодэі картоплі! Адрыжын Іван. 2. перан. Вялікі няскладны чалавек. Ну і бадзыгон вырос, а ныц ны хочэ робыты. Рагадашч Іван. БАДЗЬЯ ж. Балея. У бадзьі купалі дзяцей. Бакуны Пруж. БАДЗЯ м. і ж. Бадзяга, валацуга. Такі бадзя, такі волоцуга, абы не робіці. Шылін Бяроз. Аж ранком тая бадзя прысунулася. Акропна Драг. БАЙ м. Балбатун. Прышов бай, наговорыв абы-шчо. В. Лес Драг. БАЙБУС м. Здаровы і гультаяваты чалавек. Нічого не робіць да гойсае по селу, ек байбус. Цераблічы Стол. БАЙДУМА м. і ж. пагард. Нясталы чалавек. У байдумы ужэ трэтяя жінка, а кількы дытэй по світу. І шчо собі думае? Моладава Іван. БАЙСТРУК м. 1. Кароткае бервяно, што кладзецца паміж вокнамі. Подточы шчэ байструка, коб ліг помыж окнамы добрэ. Здзітава I Бяроз. 2. Кусок бервяна, якім падоўжваюць бярвенні ў сценах. Трэба наточыты дыля, одрізуйте байструка, но рувнэнько. Здзітава I Бяроз.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
119 👁