БАБКА ж. 1. Запечаная цёртая бульба. Сегоні зноў застановіла бапку ў неч. Люсіна Ганц. 2. Дранік. Танком мама напыкла бабок. Кулякі Іван. 3. Здобны пірог. Спыкла бапку на свято. Кустын Брэсц. 4. Падбярозавік. Бабку тешко заметітэ сырыд лэстув. Завялёўе Драг. Под бырэзыныю ростуть бабкы. Дзеткавічы Драг. Жараныі бапкы вэльмы смачные. Кустын Брэсц. 5. Сталёвае кавадлачка для кляпання касы. Косу клэплють на бапцы. Ляхаўцы Малар. 6. Страказа. Бабка сіла на квіточку.* Камянюкі Кам. 7. Завязка, якой прымацоўваюць біч да цапільна. Біча прыв'язалі бапкою, можно молотіті. Азарычы Пін. 8. Калодачка ў падсядзельніку. Бабка зломалася у кульбацы, ехаті не могу. Бярозавічы Пін. БАБНЫК м. Трыпутнік. Малых гусэй мама кормыла бабныком. Кулякі Іван. БАБОЧКА ж. Тое ж. Трэба бабочку прыложыці до раны. Шылін Бяроз. БАБУЛЬКЫ мн. Пупышкі на дрэвах. Вжэ на вэрбі бабулькы вылыкі. Гершоны Брэсц. БАБУХ м. Стары грыб, звычайна баравік. Трэба бабухы пасушыці. Чахец Пруж. БАБЫТЫ незак. Прымаць дзяцей у час родаў. Вона колысь багато дытэй бабыла. Хмелева Жабін. БАБЫЧ м. Хлопчык, якога прымала бабка-павітуха. То всі моі бабычы, повыросталы вжэ. Хмелева Жабін. БАБЫЧКА ж. Дзяўчынка, якую прымала бабка-павітуха. Мніго було в мынэ і бабычув і бабычок. Хмелева Жабін. БАВЕТ, БАВЫТ м. Манішка, гестка. Пошыю сукню з баветом. Ботава Пін. Платте хорошэ, з бавытом. Адрыжын Іван. БАВІЦІСА, БАВЫТЫСЯ незак. Затрымлівацца дзе-н., марудзіць. Чого ў школі довго бавіўса? Св. Воля Івац. Чы так можно бавытыся, колы роботы повна хата? Гершоны Брэсц. БАВЭЛ м. Мяккая шарсцяная пража, ссучаная ў некалькі нітак. Бавэл такій суконный, добрэ ім ткаты. Здзітава І Бяроз. БАГНО н. 1. Дрыгва. Тут булэ такэі багна, шо ны пройтэ, ны пройіхатэ. Сварынь Драг. 2. Багун. Мы нарвалы багна ад молю. Орлавічы Драг. Постойце, пойду багна троха нарву. Сінкевічы Лун. БАГНЮК м. Грыб махавік. Багнюк — такый жов
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
129 👁