Старонка 164
◀ / 297 ▶
удаецца, у кого пяты доўгі. Дастоева Іван. У макітры розмэшалы парыш. Жоўкіна Пін. 2. Страва з аўсяных хлоп'яў. Зварітэ нам парышу з хлоп'юв. Карсынь Іван. ПАРЭНДЖЫНА ж. Жэрдка, перакладзіна. Заложыла парэнджыну, коб кінь нэ выскочыв. Харсы Брэсц. Чуго ты пувіс на парэнджыны? Доўбнева Кам. ПАС м. Гуж звязаных плытоў сплаўнога лесу. Много начэпваецца гонсток — то пас. Альманы Стол. ПАСАР м. Пасаг. Мой чоловек ні просіў пасару. Давыд-Гарадок Стол. ПАСВЫСКО, ПАСОВЫСКО н. Паша. Гоны коровы на пасвыско. Дружба Брэсц. От пасовыско добрэ. Кустын Брэсц. ПАСІЯН м. Люты чалавек. Чы ж гэто так трэба крычаты на малэе дытя, пасіян? Выжлавічы Пін. ПАСКА ж. Палоска. Паска на сподныці вэльмы хороша. Гальцы Стол. ПАСКА ж. 1. Вялікдзень. Хутко ужэ паска. Орлавічы Драг. 2. перан. Велікодны пірог. Смачна паска вдалася. Плоска Брэсц. ПАСКУДНЫЙ прым. 1. Непрыгожы. Колысь була хороша, а на гэтэ врэмя паскудна. Кавярдзякі Брэсц. 2. Дрэнны. На дворы паскудна погода. Дружба Брэсц. ПАСМО, ПАСЬМО н. 1. Адзінка вымярэння, роўная 30 ніткам асновы. Тры тростыны дэсать раз — пасмо. Адрыжын Іван. У пасьмо входыть дэсять чыслянок по тры ныткы в каждуй. Як снують основу, од бэрда бувае дванаццать, а то і шэснаццать пасём — гэто, як хто хочэ шэрокэ полотно, алэ бульш дванаццаты в нас нэ ткалы. Каўбы Пін. 2. Мера палатна ў шырыню. У дэв'ять пасом тку полотно. Корчыцы Кобр. 3. Некалькі віткоў нітак на клубку. Кажэ, діявол, вэлыкімы пасмамы наматала, обсувается. Олтуш Малар. 4. Невялікая колькасць вычасанага лёну. Пасмочко льну молодая возьмэ, як ідэ до вынця, обтягае сорочку, а потом вшывала в кічку, носыла на голові. Ляхавічы Драг. ПАСОК м. Пояс. Ты не бачыла, дзе мой пасок? Хотамель Стол. ПАСОЛЯ ж. Фасоля. Няма ў мяне ў гэтым годзе пасолі. Выжахла ўся. Чэрніхава Бар. Пасолі ў гэтым годзе было як ніколі. Квасевічы Івац. ПАСТАЛЫ, ПОСТОЛЫ, ПУСТОЛЫ мн. 1. Лапці з лазы. Ботаў не было, а хадзілі ўсе ў пасталах. Роўбіцк Пруж. У нас постолый ужэ ныма. Какорыца Драг. Доб-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
90 👁
◀ / 297 ▶