ПАНЦЫРКА ж. Ватоўка. Холодно, наложы панцырку. Рубель Стол.
ПАПЕР, ПАПІР м. Папера. Вазьмі папер, напішы пісьмо. Дзяніскавічы Ганц. Лысток папіру лыжав на стулі. Чарнаўчыцы Брэсц.
ПАПУЦЬКІ мн. Вязаныя з нітак або сшытыя з палатна тапачкі. Для вязання папуцькаў трэба пяць вязальных спіц. Шарашова Пруж.
ПАПЫРІВКА, ПАПЫРУВКА ж. Сорт яблыкаў. У нас в городы ростэ дві папырівкы. Дзеткавічы Драг. Вжэ наша папырувка родыть. Клейнікі Брэсц.
ПАРАБЕРАНКА, ПЕРАБЕРАНКА ж. Саматканая посцілка з узорамі. Радзюшку-параберанку прывазлі з Бастыня, бо ў нашым селе шчы такое нема. Дзятлавічы Лун. Пераберанкі красівыя. Таўцвілы Пруж.
ПАРАДЫНЕ н. Адгароджанае ля хлява месца для жывёлы. По парадыню ходзілі коровы. Сінкевічы Лун.
ПАРАІКА ж. Неспакойная жанчына, якая ўвесь час штосьці робіць. Во параіка і знов кудысь побігла. Закозель Драг.
ПАРАСОЛЯ, ПАРОСОЛЯ ж. Парасон. Пошов чоловік з парасолею. Астрамечава Брэсц. Паросолю згубыв. Кустын Брэсц.
ПАРНЭК м. Драўляная бочка, у якой гатуюць свінням ежу. Мартоха товкла в парнэковэ бульбу. Перавысь Малар.
ПАРОНІКІ мн. Бульба, звараная ў лупінах. Паронікі былі шчэ не давараныя. Квасевічы Івац. Маці наварыла чыгун паронікаў. Любішчыцы Івац.
ПАРОНКА ж. Тое ж. Мы ўсе любім паронкі. Запроссе Лун. Мама паставіла на стол саган паронак. Лактышы Ганц.
ПАРОЎКА ж. Млын. Пароўка працуе до познего вечора. Лядзец Стол.
ПАРОХА ж. Участак поля, які ўзараны позняй вясной для таго, каб восенню яго засеяць. Пароха під жыто ідэ в нас. Радзеж Малар.
ПАРУБОК м. 1. Парабак. Добрэ робыв парубок. Вавулічы Драг. 2. Нежанаты хлопец. Парубкі ужэ собралысь. Ляхаўцы Малар.
ПАРШУК м. Вяпрук. Паршука закололэ на сало. Ласінцы Драг. Свіню кармілі на прыплод, а паршука закалолі. Дамашэвічы Бар.
ПАРЫШ м. 1. Страва з запаранай мукі. У того парыш
93 👁