кофта. Кустын Брэсц. 2. Масць. Якая в гэтого коня окраска хороша. Хмелева Жабін.
ОКРІП, ОКРОП м. Кіпень. Стоіт, як окріпом облітый. Воса Кобр. Сухіе яблыкі і грушы мы залілі окропом. Альшаны Стол.
ОКРІПЭЦЬ м. Кроп. Добра прыправа до супа окріпэць. Астрамечава Брэсц.
ОКРУПЭНЬ м. Гл. окріп. Гляды, да нэ опарса окрупнем. Дзераўная Стол.
ОКРУЧВАНКА ж. Вялікая хустка. Марыля, купі мне у гораді окручванку. Мокрае Пруж.
ОКРУШОК м. Кавалак хлеба. Такій окрушок, шо і двум хлопцям можна под'істы. Пажэжын Малар.
ОКРУШЧЫК м. Тое ж. Окрушчык хліба е, і добрэ. Сварынь Драг.
ОКРЫЯТЫ зак. Паздаравець, паправіцца. Баба літом окрыяла, а думалы, шо со світу сыдэ. Прылукі Брэсц.
ОКУЛЁРЫ мн. Каляровыя алоўкі. Рысоваты трэба окулёрамы. Юхнавічы Іван.
ОЛЕНІХА ж. Самка аленя. Оленіха вэльмы шкодуе своіх дытэй. Ляхавічы Драг.
ОЛЁ н. Валлё. Олё курыца наела добрэ. В. Малешава Стол.
ОЛЁС м. Забалочанае месца. Там дорогі не відно, такі олёс. Любань Лун.
ОЛЬШЫНА ж. Алешына. Ольшыны ростуть частій коло річкі. Шэбрын Брэсц.
ОЛЯ часц. Вунь. Оля дзівіс, аўтобус поехаў. Пясчанка Бяроз. Оля твуй портфель. Здзітава І Бяроз.
ОНДЕ, ОНДЭ прысл. Там. Воно онде сховалоса. Онде посады квіты. Моталь Іван. Колысь ондэ був млын. Астрамечава Брэсц.
ОНДОВЕ прысл. Напярэдадні, нядаўна. Ондове до нас прыіхав дядько. Трудавая Іван.
ОНЁ часц. Вось тут. Кніжка онё лежыть. Рамель Стол.
ОНО часц. Толькі. Воны зловылы оно по одному шчупаковы. Міжлессе Бяроз. Оно одін чоловек нэ отказаў на пытанне. Хойнікі Бяроз.
ОПАДОК м. Апад. Опадку насушэла цілый мышок. Саха Драг.
ОПАЛАТЫ зак. Правеяць, ачысціць. Опалаты просо опалочком можна. Ляхаўцы Малар
96 👁