ОПАЛУШКІ, ОПАЛУШКЫ мн. Апалушкі. Помню, як дзед зробіў хорошы опалушкі. Пясчанка Бяроз. Зырно чыстят опалушкамы. Залессе Кобр.
ОПАНЧА ж. 1. Шырокая, непрыгнаная да стану вопратка. Одягнула неку опанчу. Корчыцы Кобр. 2. перан. Неахайна апрануты чалавек. Опанча няка, а ны людына. Судзілавічы Бяроз.
ОПАРАЗАТЫ зак. Моцна ўдарыць. Як опаражу гэтым кыём, то будэш помытаты. Маціевічы Жабін.
ОПІВЗІНЫ мн. Апоўзіны. Опівзіны вжэ подрыхтовалы, бо стіг кончаемо. Гершоны Брэсц.
ОПІНКА, ОПЫНКА ж. Вялікая хустка. Опінка вісіць на вешалцы зверху. Мікашэвічы Лун. Ек мороз, то добрэ, ек е опынка. Завялёўе Драг. Дэ-ныдэ старыі носять і зара опынкы. Закозель Драг.
ОПІНЕХА, ОПЫНАХА ж. Тое ж. Зранку було зэмно, і Параска опудэлася опінёхою. Перавысь Малар. У моеі бабы е опынаха. Маладзельчыцы Пін.
ОПІЛОК, ОПОЛОК м. Аполак. Вжэ дэсь господар дустав опілкув на шопку. Павіцце Кобр. Ополок той замалы, довшэго знайды. Кустын Брэсц.
ОПЛІСКАЦЬ зак. Апрыскаць. Кроўю опліскаў усю руку. Цераблічы Стол.
ОПЛІЧКА ж. Плячо ў вопратцы. Подріжу оплічку, будэ справно. Ляхаўцы Малар.
ОПЛЮТАТЫ зак. Аблытаць. Оплютала вона того мужыка. Кустын Брэсц. Оплютав горідчыка хмэль. Азяты Жабін.
ОПНУТЫСЯ зак. Накрыцца. Опнулася хусткою і нагрілася. Кустын Брэсц.
ОПОЛЕЦ м. Вялікі кавалак сала. Трэба пазычыць суседцы ополец сала. Дрэбск Лун.
ОПОЛІНЫ мн. Адыходы пры веянні. Чого од гэтого проса вэльмі богато ополін? Ляхаўцы Малар.
ОПОЛОНЫК ж. 1. Разліўная ложка. Влій два ополоныкы крышаныў у мыску, хай стынэ. Ботава Пін. 2. Хлеб, спечаны з рэшткаў цеста. Смачный свіжы ополоным, діты завшэ просят одломаты. Карсынь Іван.
ОПОЛОХАНЫЙ дзеепрым. Напалоханы. Жывэ такі ополоханы, завшэ оглядаецца. Сварынь Драг.
ОПОНА ж. Веласіпедная шына. Опоны булі полопаны. Хмелішча Малар. І нашо тые опоны на вышках? Пора вжэ прыбраты тобі стуль. Судзілавічы Бяроз. Ровэр е, а опону пробіў на гвозд. Роўбіцк Пруж.
87 👁