НАЧВЭРЫТЫ зак. Нашкодзіць. Вун стулькі начвэрыв, шчо ёму ны можна гэтэ простыты. Камень Пін. НАЧЫЙ займ. Іншы. Я люблю начый цвет. Корчыцы Кобр. НАЧЫННЕ н. Інструмент. Начынне бацькава стаяла заўсёды спраўным. Клепачы Пруж. НАЧЭПУРЫТЫСЬ зак. Прыбрацца. Куды ты так ужэ начыпурылась? Бездзеж Драг. НАШЛАП м. Бервяно, якое кладзецца паверх акон і дзвярэй. Нашлап еловый положітэ. Сіціцк Стол. НАШТЭ прысл. Навошта. Наштэ він поіхав на дэвіть дён? Дружба Брэсц. НАШЧЭПА ж. Суцэльнае бервяно пад вокнамі. Нашчэпа зусім згніла. Вулька Лун. НЕБАЖ, НЕБОЖ м. Пляменнік. Мае небажы не забываюць мяне. Гошчава Івац. Небож ужэ велікі вырос. Азярніца Лун. НЕГОДА, НЭГОДА ж. Непагадзь. На дворі негода, хоть ты з хаты ны вылазь. Бабровічы Івац. Такая вжэ нэгода стала. Макраны Малар. НЕГОЖЫ прым. Хворы. Брат сёння негожы. Баравікі Лун. Негожому человеку выклікалі хуткую дапамогу. В. Малешава Стол. НЕДОБІРКІ мн. Рэшткі чаго-н. Цяля стаяла ў загарадзі і падбірала недобіркі. Дзяніскавічы Ганц. НЕЖЫТОВКА ж. Скула. Мэне нежытовкі обселі, одну загою, другая седіть, прохолодав. Лунін Лун. НЕЛЮДНЫ прым. Непрыгожы. Ох, якая вона нелюдная. Велута Лун. НЕМАШЭКА, НЯМАШАКА безас. у знач. вык. Няма. У магазіне немашэка хлеба. Дварэц Лун. У мяне нямашака грошай. Зубелевічы Лях. Нечаго гаварыць пра тое, чаго ў жыцці нямашака. Арабнікі Пруж. НЕОБОЛЯЦЬ, НЭОБОЛЫТЫ незак. Зайздросціць, не жадаць дабра. Усе бабы у селе необоляць нас. Дварэц Лун. Вона нэоболыть тобі. Аўсямірава Стол. НЕУДОБА, НЫВДОБА ж. Неўрадлівае поле. Колысь тут була одна неудоба, а зараз ліс ростэ. Пажэжын Малар. Нывдоба нычого родыть. Гершоны Брэсц. НЕЎКАЧ, НЕЎКАЧА прысл. Калісьці, даўным-даўно. Неўкач тут лес велікі рос. Сінкевічы Лун. Неўкача жылі мы ў сваім раёне. Азярніца Лун. НІВА, НЫВА ж. 1. Невялікае поле ў лесе. Ніва жыта ў лесу, островочэк пока не выгніе. Велле Стол. 2. Малень-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
92 👁