НАСТАЛОК м. Спецыяльная сякера для адбіўкі касы. Шукав насталка клыпаты косу, а хтось положыв ёго на дрова. Бездзеж Драг. Насталок і банкы косу клыпаты. Адрыжын Іван.
НАСТІЛЬНЫК, НАСТЫЛНЫК м. Абрус. Стіл був засланый новым настільныком. Туляцічы Іван. Вылыкый круглый стіл був засланый новым настільныком. Смолін Брэсц. Стіл накрытый новым настілныком. В. Якаўчыцы Жабін. На настыльныку посырэдыны був хорошый узор. Вулька Дастоеўская Іван. На стіл настылылы настілныка. Яміца Малар. У суботу помыла настылныка. Гошава Драг.
НАСТОЛЬНІЦА, НАСТЭЛЬНЫЦЯ ж. Тое ж. Твоя настольніца хароша. Кустын Брэсц. Застэлы настэльныцю. Корчыцы Кобр.
НАТОМОСТЬ прысл. Узамен. Давала мыні росады, то я тобі натомость дам насіння. Вулька Сіманаўская Драг.
НАТРЫБУСІТЫ зак. Натрэсці. Натрыбусіла яблык повны кош. Азарычы Пін.
НАТУРЛЫВЫЙ прым. Наравісты. Такый натурлывый кінь. Корчыцы Кобр.
НАТХА ж. Адрыжка. Колы з'ем молока, то у мэнэ такая натха, шчо нэ могу. Сялец Бяроз.
НАТЫКАНЫЙ дзеепрым. З вытканым узорам. Спудныцы свэі роботы білы, внизу натыканы, чырвоны. В. Лес Драг.
НАТЫНА, НАТЭНА ж. Націна. Натыну зрізалы на сілос. Лапацін Пін. У колхозный бульбэ добра натэна. Радастава Драг.
НАЎЛЕЧКА ж. Навалачка. Маці новую наўлечку налажыла на падушкі. Гошчава Івац.
НАЎМЫСНЕ, НАЎМЫСНЯ прысл. Наўмысна, знарок. Малодшы брат рабіў усё наўмысне. Мыслабаж Лях. Ніхто наўмысня шкоды не робіць. Зубелевічы Лях. Нехто наўмысня воду вылыв. Гальцы Стол.
НАХОРОШЫТЫ зак. Начысціць. Нахорошыты бульбу на вычэру. Ботава Пін.
НАХЫБОВАТЫ зак. Завяршыць верх страхі. Збыв з досок хыба і нахыбовав хату. Сялец Бяроз.
НАЦЯГЛІ мн. Кулькі саломы (на страху). Нацяглямы вжэ хаты ны накрывають. Воўчын Кам.
НАЧАВЫТЫ зак. Надавіць. На туй ныділі начавымо соку з яблык. Корчыцы Кобр.
92 👁