Старонка 140
◀ / 297 ▶
НАБАМБУЛЫТЫСЬ зак. экспр. 1. Многа выпіць. Ну і набамбулылася, аш тяжко. Кустын Брэсц. 2. Надуцца. Ну, набамбулывся вжэ і сыдыш. Казловічы Брэсц. НАБІРОК, НАБЫРАЧ м., НАБІРКА, НАБЫРКА ж. Посуд, у які збіраюць ягады. Хутко набірок був повный. Пажэжын Малар. Ты ны забуў набырача? Бярозавічы Пін. Набрала дэсыть набірок ягод. Камянюкі Кам. Цепер у лесе я набрала дзесець літровых набірок ягод. Дзятлавічы Лун. Дзеці, шукайце набіркі, пойдзем па ягады. Купаўцы Лун. Вуна назбырала цілу набырку ягуд. Падбела Кам. НАБОСАК прысл. Басанож. Хай набосак ідзе, раз носкі порваў. Цераблічы Стол. НАБЭДРЫКЫ мн. Шлеі. Поправ на конёвы набэдрыкы. Вавулічы Драг. Мы купылы новы набэдрыкы. Камянюкі Кам. НАВАРНЯ ж. Бервяно, якое кладзецца паверх акон і дзвярэй. Наварню трэба взяты соснову, бульш пробудэ. Гарадная Стол. НАВЕК прысл. Заўсёды. Навек ты такая. Адвержычы Стол. Навек вон седзіць коло тое адрыны. Цераблічы Стол. НАВЕТЬ часц. Нават. Наветь сонцэ ны нагрыло. Міжлессе Бяроз. НАВЕЦЬКО часц. Тое ж. Навецько і старые вышлі на ўборку. Навасёлкі Пруж. НАВІДОЛІЦЫ прысл. Навідавоку. От шукала доўго, а вон навідоліцы лежаў. Цераблічы Стол. НАВІЙ м. Навой. Хутко ўжэ кончым навываты нэткі на навій. Ляхавічы Драг. НАВІСКА ж. Сплецены з лазы або лыка кошык з накрыўкай. Колысь плылы навіскы на хліб пастуховы. Макраны Малар. НАВМІЙ прысл. Наўме. Мыні було навмій, шо чырывэкэ дівчынэ траба купэтэ. Брашэвічы Драг. НАВОДЗІЦЬ незак. Вышываць. Маці наводзіла розноколяровымі ніткамі прыгожы малюнак. В. Малешава Стол. НАВОЗНАЧ прысл. Наўзніч. Навознач упаў, шчо аж іскры посыпалыся. Гальцы Стол. НАВПРОШКІ прысл. Напрасткі. Хто навпрошкі ходыть, той дома ны ночуе. Дастоева Іван. НАВСКІС прысл. Наўскасяк. Як пырырызаты гэтую хустку навскіс, то получыцца дві добрыі косынкы. Семяховічы Пін.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
92 👁
◀ / 297 ▶