МЫТЕЧКА ж. Вязка сушаных уюноў. Мы насушылы дві мытечкі в'юныв. Маладзельчыцы Пін. МЫХТАЙКА ж. Гальштук. Брат пырыд люстром зав'язуваў мыхтайку. Гошава Драг. МЫШЛЭК, МЫШЛЯК м. Саломенны матрац. Подравса гэтой мышлэк, трэба нового пошыты. Плотніца Стол. Мышляк набылы свіжою соломою. Бярозавічы Пін. МЭДВЭДЫНЫ мн. Ажыны. На кустах було мныго мэдвэдын. Пажэжын Малар. МЭЛЕС м. Варэнне. Мэлес роблять з тёртых яблык чы цукровых бураков. Валішча Пін. МЭНДАЛЬ м. Мэндлік. Тэлькі прышла, а ужэ стэлькі мэндлёв наставіла. Сасновы Бор Івац. МЭНДЭЛЬ м. Медаль. Ты бач, у якіх мэндэлях ходзіць. Глінка Стол. МЭНЧЫЦЦА незак. Мучыцца. Не жыве, а мэнчыцца. Сасновы Бор Івац. МЭНЮШКА ж. Мянушка. У кажного на сэлі есця своя мэнюшка. Гершоны Брэсц. МЭРВА ж. Адходы пры тапленні воску. Дед назбырав в этом году мныго мэрвы. Бабровічы Івац. МЭРГОВАТІ, МЭРГОВАТЫ незак. 1. Старацца. Мэргую, мэргую у выдро, а молоко бэжыть в рукав. Бабровічы Івац. 2. Абдумваць. Мэрговав добрэ, а ны вышло. Кустын Брэсц. МЭТР м. Цэнтнер. Продав мэтр жыта. Дастоева Іван. МЭТЭЛЮХА ж. Мяцеліца. Мэтэлюха задула гурямэ гулыцю. Арэхава Малар. МЭЧЫ мн. Біла. Мэчы, поясы — гэто однэ, як хто хочэ, так і кажэ. В. Лес Драг. МЯВКАТЫ, МЯВЧАТЫ незак. Мяўкаць. Кіт целый дэнь чогось мявкае, мо чуе быду. Осаўцы Драг. Кішка мявчыть, істы хочэ. Гершоны Брэсц. МЯЛІЦА ж. Гліняная міска. Бабка ляжыт у мяліцы. Андрыянаўка Пруж. МЯРАНКА ж. Невялікая яма, запоўненая вадой. Хлопцы на мяранцы бумажные караблікі пускаюць. Падлаззе Лях. Н НАБАВЫТЫ зак. Падгаварыць. Набавыв ёго стой розгільдяй. Кустын Брэсц. Гэто юго старшый той набавыв так зробыты. Осаўцы Драг.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁