МУТНЯ ж. Хлусня. Мутня выйде на людзі. Смаляніца Пруж. . МУТЬІТЫ, МУТЫТЬ незак. Маніць, хлусіць. Hy i мутыш ты, як шыеш. Маціевічы Жабін. Він заўжды мутыть. Залессе Кобр. МУТЭРКА ж. Гайка. У цябе не знойдзецца дзве мутэркі? Ставок Пін. МУТЮН м. Ілгун. A він i остався мутюном. Саха Драг. Ны слухай гэтого мутюна. Залессе Кобр. МУХАРКА, МУХАРОНКА ж. Мухамор. Мухаркі — кепскіе грыбы. Рагозна Брэсц. Мухаронку ны быры, бо отравысся. Прылукі Брэсц. МУЧАНЫЦА, МУЧАНЫЦЯ ж. Крывянка. Мы закололы свыню i напыклы мучаныцы. Галоўчыцы Драг. Мучаныця зробляна c крыві. Радастава Драг. МЬІДЛІК, МЭДЛІК м. Сціральны парашок. Пойдзі до суседкі позыч мыдліку. Парасляны Пруж. Мэдлік хороший e магазін прывызлы, трэба купэты. Хадасы Кам. МЫДНІЦА, МЫДНЫЦЯ, МЯДНІЦА ж. Таз. Мыдніца, поеная воды, стояла коло хаты. Боркі Бяроз. Налый воды ў мыдныцю. Саха Драг. У столову прывызлы мыдныці. Сулічава Драг. Рыба плавывала у мяднщы. Тартакі Бар. МЫЖУХА ж. Сасна, якая расце на адкрытым месцы. Мыжуха ростэ низко. Казловічы Брэсц. МЫЗЫНЧЫК м. Мізінец. 3 мызынчыка кров тэкла. Ляхаўцы Малар. МЫЛ м. Занесены пяском участак. Мыл — дзе зелено, дзе сенокос занесло. Рубель Стол. МЫЛЬЧЫК м. Пояс, які злучае дзве кроквы паміж сабою. До обіда багато чого зробэлы коло хатэ, положэлы п'ять мыльчыків. Падомша Кам. МЫЛ ЯР м. Доўгі, мелкі капец бульбы. Тэпэрышного году у колхозы насыпалі мніго мыляров. Камянюкі Кам. МЫМРА м. i ж. Маўклівы чалавек. Не маўчы, мымра. Сасновы Бор Івац. МЫНДРА ж. Модніца. Ну i мындра, мындрыцца каля люстра цэлы час. Бакуны Пруж. МЫНТЁШКА ж. Мянташка. Косу батько навострив мынтешкыю. Заверша Драг. МЫРНЯК м. Вялікі гаршчок, чыгунок. Як сэмня вэлыка, то доброго мырняка трэба поставыты. Макраны Малар
Дадатковыя словы
мыжўха, пять
15 👁