Старонка 137
◀ / 297 ▶
у якім замочваюць аснову. Квасыш тэю музею, шоб нытка з ныткою нэ плуталась. Радзеж Малар. МУКРЭЦЬ м. Макрыца (трава). В роспрузы знов нарус мукрэць. Камянюкі Кам. МУЛ м. Глей. На гозэры на дні много мулу. Арэхава Малар. МУЛЕНІК, МУЛЯНІК м. Мазоль. Нацерла на нозе муленік, шчо і ходзіць нельга. Велута Лун. Відно, шчо давно нэ робыла, зразу муляныків нахватала. Гальцы Стол. МУЛОЧАЙКА ж. Малачай. У гэтэ літо уся бульба мулочайкою заросла. Макраны Малар. МУЛЬ ж. Дробязь. Нэ ягоды, а одна муль. Дзераўная Стол. МУЛЯ ж. Гразь, твань. Быс чобут тыпэр ныкуды ны вылэзэш з гэтыі мулі. Высокае Бяроз. Après МУМЛЯЦЦА незак. экспр. Здзекавацца, з'едліва насміхацца. Як табе не сорамна мумляцца. Навасады Бар. МУНЯ м. і ж. Маруда. Ну і муня. За цілый день нычого так і нэ зробыв. Радчыцк Стол. МУР м. Цагляны дом. У нашым краі сыла много вжэ муров. Кустын Брэсц. У нашым сылі ужэ построілы штыры муры. Міжлессе Бяроз. МУРАХА ж. Мурашка. Кожную вэсну мурахы романтують свое жыллё. Сушытніца Малар. Мынэ укусыла мураха. Ляхаўцы Малар. Мураха посунула соломыну мурав'ю. Арэхава Малар. Рыжую мураху називають жлымуда, вона вельмы болючэ кусаецца. Дзераўная Стол. МУРЗАЧ м. Нягоднік. Гетой мурзач знов наробыв быды. Цвярдоўка Пін. МУРЛАТЭ н. Бервяно над вокнамі. Ек бэ вжэ мурлатэ положэв, то осталось бэ мало роботэ. Павіцце Кобр. МУРОВА ж. Аблога. Мурову ныколы ны горалы, муровою заросло, змуравляло, коровы пасуть. Здзітава I Бяроз. МУРОЗНЫК м. Позняя кветка. Мурознык цвітэ перыд самым снігом. Камянюкі Кам. МУСОВО прысл. Абавязкова. Завтра мусово трэба сгрысті сіно. Осаўцы Драг. Мусово трэба зробыты. Здзітава I Бяроз.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁
◀ / 297 ▶