МОЛОДУХА ж. Нявеста. Молодуху завэлы в хорошу хату. Сушытніца Малар. МОЛОТЭБНЫК, МОЛОТЭЛЬНІК м. Малацьбіт. Іван пошов молотыты. Він добры молотэбнык. Ляхаўцы Малар. Сусід справны молотэльнік. Горск Бяроз. МОНДРЫ прым. Разумны. Не будзь такі мондры, то лепш будзя. Сасновы Бор Івац. МОРДА ж. груб. 1. Шчака. У ёго опухла морда. Церабень Пін. 2. Твар. Помый морду. Парахонск Пін. Вун скрывыв морду. Церабень Пін. МОРДАБАЧЫНА ж. іран.-жарт. Люстэрка. Падай мні мордабачыну. Запроссе Лун. МОСКАТЫ незак. Стукаць. Годы ты вжэ там москаты, да лажысь спаты. Дубраўкі Драг. МОСЦІК м. Ганак. На школьному мосціку він побачыв свого друга. Завялёўе Драг. МОСЫЛКА ж. Жэрдка на печы, на якую вешаюць адзенне. Прыбыры одэжу да повісь на мосылку, ныхай ны валяецца. Выжлавічы Пін. МОТО пабочн. Мабыць. Мото, середа цепер? Вулька І Лун. МОТУЗ м. 1. Шнурок. На мотузовы вісыло білл'ё. Трыліскі Іван. Одэжу я повісыла на мотуз. Вавулічы Драг. 2. Невялікі кіёчак з кавалкам палатна ці нацягнутымі вяроўкамі ў ткацкім станку. Затыкальны мотуз прывязала за пруточок. Накрутыла на воротыло мотуза і затыкала кросна. Малеч Бяроз. МОТЫЛЫЦА ж. Від хваробы. Много пчол хворіло мотылыцыю. Камароўка Брэсц. МОХНЯВКА ж. Грыб махавік. Збыралы мохнявкы. Шэбрын Брэсц. МОХЭТКА ж. Тое ж. Мохэткі ростуць по мхэх. Бастынь Лун. МРЭЦЬ, МЫРЭЦ м. Нябожчык. У сэлі був мрэць. Хмелева Жабін. Люды ны расходылыса, хоч мырця вжэ схавалы. Жоўкіна Пін. МУЗЗЯ, МУЗЯ, МУРЗА ж. 1. Суп з расцёртаю бульбаю. Розомнуть крышаны і называють муззя. Адрыжын Іван. 2. Павідла з чарніц з дабаўленнем мукі. Наварымо ягод, крошкі мукі, коб гушчэй, то ужэ кажуть: музі наварыла. Гарадная Стол. Мурзу робяць, чэрніц насыпяць у горшчык, мукі сыпяць, стушкуецца ў печы. З веку вона гэта мурза. Альманы Стол. 3. Зваранае льняное семя,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
99 👁