Дыялектны слоўнік Брэстчыны (1989). М. М. Аляхновіч

 ◀  / 297  ▶ 
МАХНЫТКА ж. Галавешуа. Дрова згорэлі, а осталаca маленькая махнытка. Мікашэвічы Лун. МАХОТОЧКА ж. Гаршчочак. У махоточцы варонкі. Цна Лун. МАЦЁРА ж. Матэрыял. 3 мацеры пашылі сукенку. Навасёлкі Бар. МАЦЕРА ж. Свінаматка. Мацёра мае дванацыть noросет. Людвінова Драг. Добра мацёра. Камянюкі Кам. МАЦЫЯ м. экспр. Разумны чалавек. Він думае, шо мацыя вылікі. Ласінцы Драг. МАЧ м. Вілы для гною. Калгаснікі шлі на работу з мачамі. Баравікі Лун. Бяры мачы i разбівай гной. Гута Лях. МАЧАНІЦА ж. Мачанка. Пастаў мачаніцу у духоўку, хай цёплая будзе. Падлаззе Лях. МАЧАННЕ н. Смятана з творагам. Маці прыготовала смачное мачанне. Мікашэвічы Лун. Мы елі пірогі з мачаннем. Сінкевічы Лун. МАЧЁНА ж. Макаўка. Кулы зрізатэ мачену, то устаныця уднэ маковэнне. Сварынь Драг. МАШТАРКА ж. Месца, дзе хаваюць зорую. Казік замкнуў маштарку i ны було як взяты хомута. Лукава Малар. МЖАЧКА ж. Дробны дожджык, імжа. Зранку ны було добрыі погоды, a була мжачка. Дастоева Іван. МІДВІДНЫК м. Зараснік ажыны. 3 мідвідныку ны выбратыся. Скокі Брэсц. МІЗ прыназ. Побач. Міз хаты вэлыкі клен. Белавуша Стол. МІНУШКА ж. Селязёнка. У кабана була вылікая мінушка. Церабень Пін. MICTO, МІСТЭ н. Горад. Автобус поіхав до міста. Боркі Пін. У сюю ныділю убызательно пуйду до міста. Бардзёўка Кам. Маты скоро поідэ до міста. Ласіцк Пін. МІТЧАНКА ж. Спадніца з сукна. Колысь хорошы мітчанкі булы. Кустын Брэсц. МІШАНКА ж. 1. Замешаная для жывёлы ежа. Miшанку мы даем свыням. Гершоны Брэсц. 2. Трасянка. Дай воловэ мішанкі. Дзмітравічы Кам. МІШАНЬ ж. Toe ж, што i мішанка 1. Свэнюм намышаю мішані. Дзмітравічы Кам. МЛА ж. Туман, імгла. Ох i мла на гулыці, нычого ны выдно. Казловічы Брэсц
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

галавеш^а, збрую, мінўшка
22 👁
 ◀  / 297  ▶