Дыялектны слоўнік Брэстчыны (1989). М. М. Аляхновіч

 ◀  / 297  ▶ 
МАРЛ ж. Нячыстая сіла. Пушла вон, мара. Брашэвічы Драг. МАРМЫТЭЛЬ м. Вермішэль. Мармытэль на малацэ вельмі смачны. Навасёлкі Бар. У магазіны зарэ нэма мармытэлю. Чэнчыцы Пін. МАРНАТКА, МАРЫНАРКА ж. Пінжак, куртка. Купив собі новую марнатку. Камень Пін. Батько одів марынарку i пойшов по воду. Трудавая Іван. Дзевчына наложила новую марынарку. Св. Воля Івац. Марынарку купили у Брэсці. Агароднікі Кобр. Накинь на плэчы марынарку, а то пуд вэчор холодно будэ. Выжлавічы Пін. Брат купив хурошу марынарку. Сварынь Драг. МАРЭЙДАЦЬ незак. экспр. Замазваць, размалёўваць. Пубачылэ, шо я марэйдав книжку. Сварынь Драг. МАСКАЛЬ м. устар. Салдат. Маскаль ішов з арміі додому. Н. Раматова Малар. Сусідувуго сына забралі у маскалі. Падбела Кам. МАСКАЛІ м н. і р а н жарт. Бульба, вараная з лупінамі. Наварили маскаліу, да i сілы кругом стола. Карсынь Іван. МАТАЦЫКЛЁТ; МАНЦЫКЛЁТ, t МАЦЫКЛЁТ, МОЦОКЛЁТ, МОТОЦЫКЛЁТ м. Матацыкл. Памажы адрамантаваць матацыклет. Тартакі Бар. Ми купілі манцыклет з коляской. Пузічы Лун. Я ўчора ездзіў на мацыклеці. В. Малешава Стол. ВЫ любить хутко іхатэ на моцоклетовэ. Арэхава Малар. Зарэ в многих маюцца моцыклети. Міжлессе Бяроз. МАТРУНКА ж. Фуфайка. У лавцы продаюць матрункі. Рубель Стол. МАТРУШКА ж. Посцілка, тканая ў кветкі. Як пазасцілалі матрушкамі ложкі, то ў хаці пасвятлела. Лактышы Ганц. МАТУСЯ ж. Хросная маці. Дзіця пошло до матусі. Велямічы Стол. МАТБІРКЭ мн. Невялікія каноплі. Мэньшыі куноплі, шчо стэлэмо, то матыркэ, вунэ на воду такыі гожи. Сварынь Драг. МАХ м. 1. Чалавек высокага росту. Мах вырас, а ў галаве нічога няма. Малахоўцы Бар. Ну й мах чоловек. Баравікі Лун. Мах вырос, будзе до двух метроў. Альтаны Ст о л. 2. Гмах. От мах построілі. Рамель Стол. МАХІНЫ прим. Вялікі. От махіны гурок. Кароцічы Стол. Які махіны ён вырос. Азярніца Лун
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

матрўнка, матрўшка, матўся
16 👁
 ◀  / 297  ▶