АДЗЁР м. Памост на дрэве пад вулей. Адзёр рабілі, каб не залез на дзерэво мядзведзь. Дзяніскавічы Ганц.
АДМЫКАТКА ж. Адмычка. Такі лаўчак, можа пад любы замок зрабіць адмыкатку. Слабажаны Бар.
АДРУЖЫЦЦА зак. Ажаніцца. Пара й табе адружыцца. Малахоўцы Бар.
АЙЕ часц. Няўжо. Айё гэто праўда? Роўбіцк Пруж.
АКАНСІЯ ж. Праца, сталы занятак. У майго сына добрая акансія. Бакуны Пруж.
АЛІГАНЧЫК м. 1. Выпеставанае дзіця. Вон у еі аліганчык, так добрэ догледжоны. Запроссе Лун. 2. Прыгожа апрануты чалавек. Аліганчык у мэне старшы сынок. Запроссе Лун.
АЛТОБУС, АНТОБУС м. Аўтобус. У кепску пагоду да нас алтобус не ходзіць. Паланэчка Бар. До хаты з базара йіхала антобусом. Міжлессе Бяроз. Вывыюха такая, шо антобус ны пушов. Хаціслаў Малар.
АМЫРЫКАНКА I ж. Ранні сорт бульбы. Вжэ мы звэлы амырыканку, топіро то тэмп, то кандідат, а булы ш такыі смачныі картоплі. Кустын Брэсц.
АМЫРЫКАНКА II ж. Садовы рамонак. Прынысы у букет шчэ пару амырыканок. Хомск Драг.
АНАДОС прысл. Пазаўчора. Анадос було хорошэ кіно. Рубель Стол.
АНБУЗОВАЦІ незак. Перабіраць у ежы, капрызіць. Усё не есць, анбузуе нешчасце тое. Бастынь Лун.
АНДАЛЯЦА, АНДУЛЯЦЫЯ, АНДЫЛЯЦЫЯ ж. Завіўка. Ніна зрабіла хімічну андаляцу. Гарадзішча Лях. Андуляцыю зробылы хорошэ. Залессе Кобр. Малая похвалылася, шо зробыть андыляцыю. Хомск. Драг.
АНДАЦЬ зак. Аддаць. Андала дачку замуж. Гута Лях.
АНДЕ прысл. Там. Анде він пуставыв субі хату. Гаравіца Драг.
АНДОВЕ прысл. Напярэдадні, нядаўна. Андове быў у тым сяле, рабілі з зяцем. Дзяніскавічы Ганц.
АНДЫК м. Індык. Стуяв надутый андык, аш страшно було проходыты. Астрамечава Брэсц. По дворі ходять андыкі, роспустылы пір'е. Дружба Брэсц.
АНДЫЧКА ж. Індычка. Андычка сыдыть на яйцюх. Чарнаўчыцы Брэсц.
АНЁВАЖ часц. Няўжо. Аневаж з арміі прыйшов Коля? Туляцічы Іван.
АНЁГДЫ прысл. 1. Вельмі даўно. Анегды гэта было, ці ж усё спомніш. Слабажаны Бар. 2. Аднойчы. Анегды
157 👁