АБАСЛАЦЬ зак. Надзяліць, абдарыць. Гасціна маладой велькая, шчасцем-долейкай добра абашлюць. Палонка Бар.
АБДЗЁЦЬ зак. Апрануць. Абдзень цёплы бікеш. Гута Лях.
АБІЯК м. Абутак на драўлянай падэшве. Левы абіяк мокры, то ажымала плаццё. Малахоўцы Бар. Даўней у абіяках хадзілі, яны з дзерава і скуры. Нецеч Бар.
АБЛАТАШЫЦЬ зак. экспр. Абабраць садавіну, гародніну, спустошыць. Мне гадоў пяць було, ек аблаташылі ў дохтара агарод. Крошын Бар.
АБРЫНДАНІЦА м. і ж. экспр. Неахайны чалавек. Абрынданіца ходзіць нячыста, замазаны. Паланэчка Бар. Абрынданіца ты, усю спадніцу заляпала граззю. Дамашэвічы Бар.
АБЦЭНГІ, АПЦЭНКІ мн. Абцугі. Гэты цвік і абцэнгамі не вырвіш. Любішчыцы Івац. Апцэнкі на полцы ляжаць, хіба не бачыш. Навасёлкі Лях.
АБШЫВАНКА ж. Воз без драбін, абшыты тонкімі дошкамі. У абшыванцы вазілі бульбу. Слабажаны Бар.
АБЫЯКЫЙ прым. Абыякавы, часта неахайны. С того дятька смыялыся, бо він абыякый. Радзеж Малар.
АБЯЗМЁН м. Бязмен. Няма свайго абязмена, то па людзях хадзі. Чэрніхава Бар.
АВЁНЬДЗЯКА часц. Вунь дзе. Авеньдзяка Грышка купіў машыну дроў. Зубелевічы Лях.
АВОЗЬДЗЯКА часц. Вось дзе. Авозьдзяка паглядзі, колькі грыбоў прынясла мая бабуля. Зубелевічы Лях.
АГЛОБНЯ ж. Аглобля. Зрабіў бы новую аглобню. Кукава Ганц.
АГРАЎКА ж. Аграфка. Дай мне аграўку шаліка зашчэпнуць. Тартакі Бар.
АДВЁЙКІ мн. Адыходы пры веянні. Заграбі адвейкі або лепей венікам падмяці, но землю не бяры. Рудня Івац.
174 👁