ЛОПОТУХА ж. Шчарбіна ў касе. Сам наклыплю, бо тэ лопотух наробыш. Аляксеевічы Драг. ЛОСЫНЯТО н. Ласяня. Малэнькэ лосынято ны отходыло от статку. Шэбрын Брэсц. ЛОТОК м. Вялікая бочка на збожжа. Лотокы на жыто бэрыглы, так мэтров з дэсять увійдэ в той лоток. Забалацце Малар. ЛОЎКІ прым. Прыгожы. Гэти вэльмі лоўкі чоловек. Дрэбск Лун. Ах, якій лоўкій матэрыял купыла моя сусідка. Камень Пін. ЛОЎКО прысл. Прыгожа. На концэрты ловко спывалы. Юнішчы Стол. ЛОХІНЫ мн. Гл. лахачэ. В гэтум годовы уродылы добры лохіны. Астрамечава Брэсц. ЛОШЧЫНА ж. Арэшнік. Мы коло хаты посадылы лошчыну. Рыкавічы Жабін. ЛОШЧЭВІНА ж. Старое рэчышча. Тут лошчэвіна, рэчка высохла. Бастынь Лун. ЛУБІНІСКО, ЛУБЯНІСКО н. Поле, на якім рос лубін. По лубініску посею жыто. Кустын Брэсц. Осталось ны згораным лубяниско. Гершоны Брэсц. ЛУГ, ЛУЗ м. Шчолак. У лугу попарыла ныткы. Папіна Драг. Мама наробыла лузу. Арэхава Малар. ЛУГОВАТЫ незак. Выбельваць лугам. Луг робляць, у цэбрыку лугуюць. Сварынь Драг. ЛУГЫН м. Лубін. На полі ростэ лугын. Дружба Брэсц. ЛУЖОК м. Сажалка. Ля хаты у яе лужок. Плехава Івац. Кулу старэе хаты у нас був лужок. Імянін Кобр. ЛУК м. 1. Дубец, які схоплівае з трох бакоў драўляную барану. Такая сіла, што лук загне на борону. Рубель Стол. 2. Ручка, якая агібае кассё. Лук у косе обогнёны добрэ. Рубель Стол. ЛУКАЦЬ м. Локаць. Я забіла лукаць. Церабень Пін. ЛУМАЧЧЭ н. Ламачча. Под снопы подкладують лумаччэ. Гершоны Брэсц. ЛУПАЙКА, ЛУПЭЙКА ж. Лупіна. Высып лупайкі з хвартуха ў кош. Кажан-Гарадок Лун. Бульба з лупэйкамі. Бастынь Лун. ЛУПКА ж. 1. Калыска. Дытя лыжало ў лупцы і гралося. Угляны Бяроз. 2. Кош, сплецены з карэння. Бацько сплюў лупку. Дзяніскавічы Ганц. ЛУЧАІНА ж. Лагчына. Лучаіны між поля заліло водою. Бастынь Лун
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
125 👁