ЛІТЮШНЫЙ прым. Леташні. То сіно шчэ літюшнэ. Залядынне Іван. ЛІЧЫДЛА н. Лічыльнікі. У школі е багато лічыдлоў. Дварэц Лун. ЛІШКА ж. Градка. На лішцы ростуць гуркы. Парахонск Пін. Прополі ты лішку з цыбулею. Ладараж Пін. Одною капустою тры лішкі засадила. Гальцы Стол. У нас лішкі бульбы кулу хаты. Адвержычы Стол. ЛІШПАНКА ж. Рыдлёўка. Дзед узяў лішпанку і пачаў капаць зямлю. Квасевічы Івац. ЛНЯНЫЦЯ ж. Тонкае льняное палатно. Я ткала більш лняныцю, такую тонку в дэсыть пасом. Ляхавічы Драг. ЛОБАК м. Бахіла. После войны ны було нычого обуты, то робылы з рызіны лобакы. Бабровічы Івац. ЛОБОК м. Шчупак. У гетом году добрэ ловіць лобкі. Альшаны Стол. ЛОБУДЗЬ м. Тоўстае сцябло гародніны. Лобудзь і гічка вырослі па городзе высокімі. Альшаны Стол. ЛОВАТЫ незак. Лавіць. Вун любыт ловаты рыбу. Ботава Пін. ЛОГАЦІ незак. Стукаць. Не логай ты, поседзі ціхо. Раздзялавічы Ганц. ЛОГВІСКО н. Логава. Сідзіць дома, як у логвіску. Бастынь Лун. ЛОГОВЫЛО н. Поле, на якім рассцілаюць лён. Логовыло одразу в нас за хатою було. Забалацце Малар. ЛОГОВЭЛО н. Гл. логвіско. Свынню в хлыві пустэ, хай в логовэловэ лэжыць. Сварынь Драг. ЛОЖЭЧНЫК м. Дранік. Я спыкла тобі тры ложэчныка. Моталь Іван. ЛОЗКА ж. Флёкс. У цвятніку раслі лозкі. Арабнікі Пруж. ЛОКОТЬ, ЛЫКОТЬ м. Мера даўжыні (прыблізна 0,5 м). Як шылы кравцы свыткі, то мірэлы локтем. Дастоева Іван. В куску п'ять лыктюв полотна. Ляхаўцы Малар. ЛОМАКА ж. Галіна. Прынысэ мыні добру ломаку. Аляксеевічы Драг. ЛОНКА ж. Касавіца, сенакос. Хутко почнецца лонка. Агдэмер Драг. Луг. На лонцы ходылы коровы. Пугачова Брэсц. У гэтым годы добрая трава на лонцы, высокая. Падбела Кам.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
91 👁