ЛЕКСТРА ж. Ліхтарык. Лекстра свытыла добрэ. Козішча Кобр.
ЛЕНТА ж. Рулетка. Ходылы з лентою і міралы полэ. Дастоева Іван.
ЛЕНЫВО н. Шкурка вужакі, скінутая ў час ліняння. Гуж покынув леныво. Пажэжын Малар.
ЛЕПЕШНЯ н. Аер. На болоці росце лепешня. В. Малешава Стол.
ЛЕПЯТУН м. Балбатун. Не вер яму, ён жа лепятун, шчо на язык ускочыць, тое і гаворыць. Махалоўцы Бар.
ЛЕСКІ мн. Лесвіца. Бацько ўзяў лескі і полез на вышкі. Задуб'е Ганц.
ЛЕСОПОЛОМ м. Буралом. У лесі такі лесополом. Бастынь Лун.
ЛЕСТРЫКА ж. Электрычнасць. Лестрыка не горыць. Велута Лун. Мамо, уключы лестрыку, бо цімно бульбу лупіць. Дзятлавічы Лун. У хаты була лестрыка. Ляхаўцы Малар.
ЛЕТНІК м. Жаночы жакет без падкладкі. Адзень, дачка, летнік, бо змэрзнеш. Кукава Ганц. Забрала в бабы летніка. Ляхаўцы Малар. 2. Пінжак. Він був у новым летніку. Белін Драг. Быры, Іване, летніка наклады, бо на дворы холодно. Адвержычы Стол.
ЛЕТО злучн. Але. Лето погода цяпер хорошая. Навасёлкі Лях.
ЛЕТОВІШЧЭ н. Кольцы на розе, па якіх можна вызначыць, колькі год карове. У коровы вжэ сем летовішч. Бастынь Лун.
ЛІТЮСЬ прысл. Летась. Літюсь яблыка вродылы як ныколы. Пажэжын Малар. Літюсь було вэсілле. Кустын Брэсц.
ЛЕХ м. Чорт. У болоті бы сыдів лех. Ботава Пін.
ЛЕЦЁН м. Сені. Зачыні дзверы ў лецён. Велута Лун. У лецёні цёмно. Вулька І Лун.
ЛЕШКА ж., ЛЭШОК м. Бабка. Бабы жалы жыто і ставылы лешкы. Ялач Драг. Пятнаццаць снапов стоять у лэшку, скорэе сохнуть. Олтуш Малар.
ЛЕШЫНА ж. Алешнік. Лешыны поросло повно скрозь тэпэр. В. Шчытнікі Брэсц.
ЛЁКОТІТЫ незак. Дрыжаць. Він так лёкотів, шчо ны міг слова сказаты. Залядынне Іван.
ЛЁНДАР м. Каструля. Назбірала ягод цэлы лёндар. Любань Лун.
86 👁