ЛАТАХКАЛО м. іран. Чалавек, які робіць усё хутка, але не якасна. У брыгадзі некалькі латахкалоў. Велута Лун.
ЛАТАЦЦЕ н. зборн. Лотаць. На лузе цвіло латацце. Арабнікі Пруж.
ЛАТАЧ, ЛОТАК м. Тое ж. Стояв букет з латачу. В. Якаўчыцы Жабін. Раз я нарвала лотаку, прывэзла додому, а тэля прышло до лоткы да й увэсь з'іло. Спорава Бяроз.
ЛАТАША ж. Тое ж. Іды, нарсы букет латашы. Каўняцін Пін.
ЛАТНЫК м. Коўдра, вытканая з рознакаляровых абрэзкаў. Маты надрала латей і выткала латныка. Дастоева Іван.
ЛАТОШЫТЫ незак. экспр. Латашыць. Вона стала латошыты яблыка. Агова Іван.
ЛАТУХА ж. устар. 1. Саматканае суконнае паліто. Бідный був, я навыть своеі латухы ны мів. Воса Кобр. 2. Світка, упрыгожаная вышытымі кветкамі. До латухы прышывають жычковы квыткы. Ляхаўцы Малар. 3. Доўгі пінжак. У ёго латуха сывая. Макраны Малар.
ЛАХАНКА ж. Міска. Зупка стаіць у лаханцы. Навасады Бар. Налі супу ў лаханку. Мікашэвічы Лун. Налілі ў лаханку крышаной. Хорск Стол.
ЛАХАЧЭ, ЛОХАЧЭ мн. Буякі. У гэтым годзе урадзілі добрэ лахачэ. Амяльная Івац. Мы отправіліся ў лес по лохачэ. Арабнікі Пруж.
ЛЕГАРЧЫК м. Дошка падлогі. Легарчыкі булы добрэ обгыблёваны. Ляхаўцы Малар.
ЛЕГІКА ж. Логава. Учора хлопцы якраз выйшлы на легіку воўка. Ляхавічы Драг.
ЛЕЖАНКА ж. Від калаўрота, у якім кола і катушка размешчаны гарызантальна. Колісь у моеі свекрухі была лежанка, лежаночка, а друга — кузка, кузочка. Лежанка дорожэй была. Галоўчыцы Драг.
ЛЕЖАТЬ незак. Быць незасеяным. Пастбішчэ лежыць, пустуе. Спорава Бяроз.
ЛЕЖНЯ, ЛЭЖНЯ м. і ж. пагард. Гультай, гультайка. У класе е лежні. Дварэц Лун. От то вжэ лэжня, тылько і тэі роботы знае, то поісты, то знов спаты. Белін Драг.
ЛЕКОТІТЫ, ЛЕКОТЫТЫ незак. Трэсціся, калаціцца. Чаго ты лекотів так? Кустын Брэсц. Дытя лекотыт, змэрзло. Горск Бяроз.
91 👁