Старонка 117
◀ / 297 ▶
саломы). Лён сцелют, збірают, ставят кучкі, коб сох, звязвают у кулікі. Бузуны Пруж. Пузэч пару куліків суломы на сычку. Мікалаева Кам. Кулыкы знялы з хлыва, а покрылы шыфером. Навасёлкі Кобр. Крэшу крэют кулікамі, а углэ накрывают устрышкамі. Мікалаева Кам. КУЛІСОК м. Сноп, не абмалочаны да канца. Куліска ны вытрэсююць. Радастава Драг. КУЛОТ м. Жардзіна, якой боўтаюць у вадзе, каб загнаць рыбу ў сеці. Будэш по бэрозы іты і кулотом загоняты рыбу у сетку. Ляхавічы Драг. КУЛУТУШКА ж. Гл. колотуха. Мамо, на снеданне кулутушку звары. Адвержычы Стол. КУЛЬБАКА ж. 1. Кій, на які абапіраюцца пры хадзе. Дэ дзед з кульбакою. Парасляны Пруж. 2. Ніжняя частка ярма. У ярмах булі кульбакі. Альманы Стол. 3. Частка ткацкага станка — ручка, якую накладаюць на зубы вялікага драўлянага кола, якім утрымліваецца ў патрэбным становішчы задні навой. На вылыкым воротылы — рукоятка: сучка, кульбака, на малым — запырэнька. В. Лес Драг. КУЛЬБАЧКА ж. Падсядзёлак. Одпусті у коня кульбачку, бо едэм на гору. Коланск Івац. З кульбачкую кунёвы лёкшый тягнуты нагружаного воза. Мікалаева Кам. КУЛЬША ж. Вугал і грань у складзеным на возе сене, снапах, саломе. Еслі правыльно кульшы ны пуложыш, то в дурозы хура можэ руз'іхатысь. Мікалаева Кам. КУЛЭШНЯ ж. Хлеўчык для дроў. Прынысы з кулэшні дров. Дарапеевічы Малар. КУЛЯ ж. Ручка сахі. Гнёна у сохы куля. Ляхавічы Драг. КУМАТЭ, КУМКАЦЬ незак. Квакаць. Жаба кумае. Арэхава Малар. Жабы моцно кумкают, коб дошчу нэ было. Пясчанка Бяроз. КУМПАНЯ ж. Кампанія. За сталом сядзела вясёла кумпаня. Навасёлкі Бар. Кумпаня твоя до дубра нэ довэдэ. Ланская Малар. КУНВА ж. Бідон для малака. Дояркі выдоілы коровы і вылылы молоко в кунвы. Выжлавічы Пін. КУНДЖАРАВЫ, КУЧАДРАВЫ прым. Кучаравы. У Алы кунджаравы косы. Сухопаль Пруж. Кучадравы Міхалінін хлопец. Заліпенне Лях.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
91 👁
◀ / 297 ▶