КУЖІЛКА ж. Частка самапралкі. Кужілка вкладаецця в стулэць. Олтуш Малар.
КУЖІЛЬНЫ, КУЖЫЛНЫ прым. Кужэльны. Прежа ляная, вовняна, конопляна, кужільна добра. Ляхавічы Драг. Маты пушэла всім кужыльны суручкі і нагавэці. Мікалаева Кам.
КУЖЫЛЬ, КУЖЭЛЬ м. Кужаль. Кужыль — самы главны лён, шчэткою чэшэмо. Здзітава I Бяроз. Ільняныя ніткі. Кужыль — самая ліпшая пража, самы мыцны ныткі. Мікалаева Кам. Із тонкого кужэлю шылі бабы на свято сорочкі. Бузуны Пруж. Лепшы лён пралі на тонкі кужэль і на ровны кужэль. Там жа.
КУЗЕВКА ж. Дробны дождж. Кузевка маросыть цілый дэнь. Арэхава Малар.
КУЗЁНЬКА ж. Берасцяная каробачка. Надралы бэрэсты і зробылы кузеньку на ягоды. Макраны Малар. Невялікі кошык. Я заўчора набрала кузеньку козлякоў. Сінкевічы Лун.
КУЗІК м. Гузік. Все гетые кузікі подыходзяць к косцюму. Люсіна Ганц. Кузік одорваўса од пальта, трэба прышываці. Шылін Бяроз.
КУЗЫРОК м., КУЗЭРКА ж. Кепка. Батько купэв мны новый кузырок на літо. Мікалаева Кам. У магазыні е новы кузэркі. Сварынь Драг.
КУЗЯ ж. дзіц. Жарабя. Побач оно, сынок, кузя бэжыт за коніком. Шылін Бяроз.
КУКЛА ж. Самаробная соска. Як было дзіця крыклівэ, то куклу робілі з цукру і хлеба і давалі ў рот, коб моўчало. Пясчанка Бяроз. Дамо куклу сцаці малому, коб нэ крычало. Азарычы Пін. Звязаныя ўверсе каласы як метка ў жыце. Куклу діты вырвалы; нэ знаю дэ й жала учора. Гальцы Стол.
КУКУДАКАТЫ, КУКУДАКАЦІ незак. Голасна кудахтаць. Пруслідэ дэ кукудачэ курыця, там, мусыть, гныздо іі. Мікалаева Кам. Кукудакаці курыца зра нэ будэ, нешо е там, сходзі ў хлеўчык. Шылін Бяроз.
КУЛАЙ м. Нож. На столі лыжев кулай. Заверша Драг.
КУЛЁШ, КУЛІШ м. Прасяны суп. Маці наварыла кулешу. Велямічы Стол. Баба зварэла куліш з мулуком і маслом. Радастава Драг.
КУЛІТКА ж. Буханка. Позыч кулітку хліба. Канатоп Пін.
КУЛІК, КУЛЫК м. Сноп, вязка (ільну, канапель,
87 👁