Дыялектны слоўнік Брэстчыны (1989). М. М. Аляхновіч

 ◀  / 297  ▶ 
КОШТРОБА м. i ж. зневаж. Неахайны чалавек. Коштроба твой хлопэц, розуму нэ хапае, коб хоч прычэсаціс по-люцкі. Угляны Бяроз. КОШУЛЬКА ж. Абалонка лічынкі пчалы. В цёмном воску остаюцца кошулькі. Альманы Стол. КОШЫК м. Від жаночай прычоскі. Косы ў кошык заплэла, дай хороша. Ляхаўцы Малар. Колісь-то оно кошыка i зналі, заплеталіс, короткіх косэй нэ зналі. Шылін Бяроз. КОШЫЛЫНА, КОШЭЛША ж. Гл. кошыль 1. Тётка прынысла цілу кошылыну грыбів. Пажэжын Малар. В кошэліны було мныго ягід. Замшаны Малар. КОШЫЛЫТЫ, КОШЭЛІЦІ незак. Гаварыць абы-што. Шо мае кошылыты оно на сміх людюм, то ліпш возьмы в рот воды. Дубраўкі Драг. Кошэліт, шо нэнавідно слухаці. Шылін Бяроз. КОШЫЛЬ, КОШЭЛЬ м. 1. Кошык. У кошылі лажать картоплі. Парахонск Пін. Дід сэдів i плів кошэля. Moталь Іван. Прынэсы мыні кошэля з бульбою з огорода. Гальцы Стол. 2. перан. Хлус, манюка. Hy i кошыль жа ты, кошыль. Дастоева Іван. Ох i кошэль твой брат, хоч бы слово праўды сказаў. Пясчанка Бяроз. КОІІІЫЦА ж. Плеценая з лазы рыбалоўная снасць. На бэрозі лажала кошыца. Аўсямірава Стол. КОШЭНІЦА ж. Гл. косянка. Кошэніца добра на сечку тэляці. Шылін Бяроз. КРАВОК м. Ірха. Ны забудь, што там трэба кравок. Велле Стол. } КРАЖЬІСТЫЙ прым. Каржакаваты, развесісты. Кражысты Коля, у бацька ўдаўса, у того былі плечы вэльмі шырокі. Пясчанка Бяроз. Кражыста яблыня, мэшае гораці города. Шылін Бяроз. КРАЙ прысл. Вельмі, да зарэзу. Край тобі трэба? Почыкаты ны можно? Кустын Брэсц. КРАЙКА ж. Саматканы пояс з суконных нітак. Колысь спудныці подвязувалі крайкомы. Воса Кобр. Ноговыцы він подвязав крайкою. Кустын Брэсц. Буду ткаты крайку. Ляхаўцы Малар. КРАМ м.у КРАМА ж. Фабрычная тканіна, палатно. Цепер зайдзі ў магазін, то очы разбэгаюцца, столькі много розного краму. Люсіна Ганц. У склеп прывызлы хорошый крам. Сулічава Драг. Купіла краму на сподніцу. Велута Лун. У магазіне е хорошый крам. Камень Пін. Новы крам був вельмі хорошы. В. Малешава Стол
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

кошўлька
14 👁
 ◀  / 297  ▶