вовато стуіт, тому i двэры нышчылно закрываюцця. Лinна Кам. КОСЯНКА, КОШАНКА ж. Трава, скошаная на полі. Вырвалі лён да накосілі косянкі. Альманы Стол. Батько прывіз повный еыз кошанкі з поля, добрый корм. Мікалаева Кам. КОТАСЯ ж. Істужка. Дівчына заплыла в косы чырвоны котасі. Равіны Драг. КОТЁ мн. Ядавітыя грыбы. То ж гето коте, нэ збырай. Унучкі Кам. КОТКА, KOTKO ж. ласк. Даражэнькая. Ой, моя ж котка, як ты выросла. Любань Лун. Ах, котко моя, ныма у мынэ здоровычка. Закляценне Драг. КОТЛІСКО н. Гняздо курыцы. Пойдзі забары у котліску яйца. Раздзялавічы Ганд. КОТУХ м. 1. Яслі для сена. Зробіў котух даваць корові сено, а жонка зганьбовала. Альшаны Стол. 2. Куратнік. Прыроблюй до клуні котуха, бо ныма дэ курум сыдіты. Здзітава I Бяроз. КОЎЗАЛО н. Гл. ковзалка. Дзеці пашлі на коўзало. Сухопаль Пруж. КОХТА ж. Кофта. Побачно, ці лоўкую я кохту собе сшыла. Купаўцы Лун. КОЦ м. Байкавая коўдра. Застылы лужок коцом. Сасновічы Пін. КОЦЫНЁ н. Кацяня. До нас прыбылось коцыне. Людвінова Драг. КОЦЮБНІК, КОЦЮБНЫК м. Кут ля печы. У нашым коцюбніку стоіть коцюба, вілы, ёмка. Кабакі Бяроз. У коцюбныку стоялы вылкы. Маркавічы Драг. КОШКАТЫСЬ незак. Займацца карпатлівай справай. Довго там будэш кошкатыся. Кустын Брэсц. Хватыт кошкатысь тут, ідэмо йісты, маты гнываіцця. Мікалаева Кам. КОШЛАТЫЙ прым. Касматы. Якій кошлатый чоловік у Мані. Мікалаева Кам. Кошлатэ полотно, а як побэрдыцця, то добрэ полотно, гладкэ. Сварынь Драг. Як намочыла, то неке полотно кошлатэ стало, нэ знаю, як высохнэ, шо будэ тоды. Шылін Бяроз. КОШЛАТЫНЫ мн. Пушок, які ўтвараецца ў працэсе ткання. Кошлатын мало бувае, колы ныткы добры. Ляхавічы Драг. КОШЛАЦЁННЕ н. Валасяное покрыва. Кошлаценне по ўсём целі ў ёго, бы ў звера. Пясчанка Бяроз
Дадатковыя словы
котўх
19 👁