Старонка 94
◀ / 329 ▶
скал, ён заўсёды рагоча, зубы прадае. Дарашэвічы. Зубаць незак. Правяраць яйкі на моц лёгкім пастукваннем аб зубы /на вялікдзень/. Якаў ашчэ за дзве нідзелі да вялікадня аб'яжджаў усю шляхту, зубаў яйца, каб выбраць мацнейшыя. Кунцаўшчына. Зубіць незак. Насякаць зуб»е ў сярпах. Найлепей зубіў сярпэ гэта ў Беляве каваль, туды мы і насілі. Чэхаўшчына. Зубкі мн. Брыжы, карункі. Даўней да спадніцаў дзяўке зубкі прышывалі, каб пякней было. Галаўнічы. Зубок м. Долька ў галоўцы часнаку. Наша маці як варыла бульбу, любіла зубок часныку палажыць, кап смашнейша была. Літвінкі. Зуброўка ж. Зуброўка, шматгадовая травяністая расліна. Пагаранскі дзед, бывала, кіня тры травінкі зуброўкі ў бутэльку, пабоўтая і кажа: "Во, зуброўка будзя!» Гродна. Зумысне прысл. Наўмысна, з намерам, свядома, знарок. Зумысне я табе ні хацеў зрабіць гэтаго, так папаласо, ні сярдуй. Пагараны. Зусюль прысл. Зусюль, адусюль, з розных месцаў. Буслэ, мусі, будуць адлятаць, зусюль сталі злятацца на наш выган. Ліцвінкі. Зух м. Бойкі, удалы, маладзецкі хлопец. Баба казала: "Як дзіця малое моцно крычыць, та гэта будзя зух, бойкі чалавек." Індура. Зухаваты прым. Зухаваты, бойкі, удалы. Ох, зухавата была дзеўка, ні кожны хлопец мог да яе падысці. Лаша Зыба ж. Тонкі лёд, які прагінаецца пад нагамі. Зыба гэта тады, калі лёд гнецца пад нагамі, але ні правальваецца. Давайце коўзацца, пакуль зыбу ні зробім. Лаша. Зыдаль м. Услон. Помню, дзед пасадзіць нас, малых, каля сібе на зыдаль і давай расказваць страшныя байкі. Эйсманты. Зыскаць зак. Вярнуць доўг, забраць назад пазычанае. Ён любіць пазычаць, але зыскаць у яго цяшко. Рацічы. Зэгер м. Насценны гадзіннік /устар./. У нас даўно зэгер на сцяне вісіць, ні ідзе, ашчэ дзед некалі купіў. Кунцаўшчына. Як зэгер — у значэнні: вельмі добра, якасна, акуратна, як звон. Хату, як зэгер, выстраіў, любо паглядзець. Індура. Зэдаль м. Услон. Мая баба любіла парадак, вышаруя стол або зэдаль, та беляхцяць, як новыя. Бандары. Зэдлік м. Услончык, то ты стаіш, вазьмі зэдлік і сядзь каля печы. Завадзічы. Зюзя ж. Холад /дзіцяч. слова/. Ні адчыняй, дзетачка, дзверы, там зюзя, прастудзішса. Хамякі. Зяб м. Зябліва, асенняе ўзворванне поля пад пасеў яравых. Зяб пачыналі рано, як толькі снапэ звязуць, так і зябяць. Квасоўка. Зяблене н. Зябліва. Чым раней зяблене пачнеш, тым ляпей, зямля перапрэя. Карозічы. Зяграты прым. Вірлавокі, чалавек з вялікімі вачыма. Сын, як капля вады, у татка ўдаўсо, такі самы зяграты. Адэльск. Зяграч м. Чалавек в вялікімі вачыма, вірлавокі чалавек. Гэты зяграч і зноў паўзе да нас, патрэбны ён нам як у мосці дзірка. Адэльск. Зязюлін прым. Зязюлін. Зязюліных гнёздаў ні знойдзяш, бо яна яйца ў чужыя гнёзда кладзе. Карозічы. Зязюліна мыла — травяністая расліна. Як малыя былі, та назбіраям гэтаго зязюлінаго мыла і мыямсо ў рэчцы. Парэчча. Зязюльчын прым. Зязюлін. Зязюльчына пара як настаня, та яны з усіх бакоў куюць. Жукевічы. Зязюльчын лён — расліна з жоўтымі кветкамі. У балоці нашым гэтаго зязюльчынаго лёну много, ён такі даволі высокі рос. Свіслач. Зялепуха ж. Зялёны, недаспелы плод. Наеўсо зялепухі, а ціпер жвот мэнчыць. Баброўнікі. Худое, кволае дзіця. Нека зялепуха, ні дзіця, ледво жыве. Кавалічы. Зялёнае н. Нейкая лясная расліна, з жоўтымі кветкамі, з якой робяць венікі. Зялёнае больш на ўскрайку лесу расло. Як пойдзям, бывало, та
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 329 ▶