Ад укладальніка "Скарбы народной мовьГ - гэта слоўнік гаворкі насельнікаў Гарадзеншчыны - заходняй часткі Беларусі, памежжа, дзе жылі народы, розныя па этнічным паходжанні i рэлігійных верованиях. Стракаты этнічны склад паўплываў на мову жыхароў, прывёў да яе ўзаемаўзбагачэння. I гэтую асаблівасць гаворкі заўважыў i адлюстраваў у слоўніку Улюбёны ў сваю зямлю" Апанас Пятровіч Цыхун. Ён шмат павандраваў пахадзіў паездзіў na Гарадзеншчыне, наведаўшы амаль усе населеныя пункты рэгіёна, i ўсюды пільна i прагна прыслухоўваўся да народной гаворкі, занатоўваў яе багацці ў свой паходны сшытак. У 1993 г. ямуўдалося з вялікімі цяжкасцямі выдаць сабранае лексічнае багацце асобнай кніжкай, але ў яе было ўключана трохі больш за палову ад сабранага. У наступныя гады ён настойліва дапаўняў i дапрацоўваў слоўнік. Аб гэтым сведчаць i ягоныя рукапісныя папраўкі i дадаткі ў машынапісныя тэксты, зробленыя ў апошнія гады жыцця яго памочнікамі - сынамі Генадзем i Пятром. Недарэмна шматгадовую i плённую працу А.П. Цыхуна назваў Народны пісьменнік Беларусі Ніл Гілевіч йпатрыятычным подзвігам настаўніка" Цяперашняе выдан не "Скарбаў народной мовьГ змяшчае каля 10 000 словаў, словазлучэнняў фразеалагізмаў прыказак, трапных выразаўз народной гаворкі. I я глыбока задаволены тым, што ўдалося давесці справу жыцця Апанаса Пятровіча Цыхуна да конца - падрыхтаваць, адрэгаваць i выдаць поўнасцю сабраныя ім скарбы народной мовы. Яны праілюстраваны мноствам прыкладаў жывой гаворкі, што надае слоўніку асаблівую каштоўнасць i пацвярджае думку, што беларускае слова жыло,жыве i будзежыць. У 2010 годзе да 100-годдзя Апанаса Цыхуна пабачыла свет кніга Улюбёны я ў сваю зямлю..куды ўвайшлі ўспаміны, артыкулы, замалёўкі, вершы нашага славутага настаўніка i краязнаўцы. Іван Буднік
8 👁