Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
ГАРАДЗЕНСКАЯ БІБЛІЯТЭКА прысвячаецца той Гародні, якой мы ганарымся. Дзякуем усім, хто з намі. Каардынатар кніжнай серыі «ГАРАДЗЕНСКАЯ Б1БЛ1ЯТЭКА»: Павал Мажэйка ([email protected]) Ідэя серыі: Эдвард Дмухоўскі Укладальнік: Іван Буднік Здымкі: з архіваў Івана Будніка, Міхася Цыхуна, Янкі Лялевіча, Уладзіміра Хільмановіча Дызайн вокладкі i верстка: Зміцер Гупянец. Апанас Цыхун - нарадзіўся 5 траўня 1910 года ў вёсцы Кунцаўшчына Гарадзенскага раёна. Педагог, краязнавец, пісьменнік. Усё сваё жыццё аддаў змаганню за беларускае школьніцтва на Гарадзеншчыне. Даследаваў жыццё i дзейнасць Яўхіма Карскага. Вывучаў Гарадзеншчыну - збіраў народныя гаворкі, фальклор, этнаграфічныя матэрыялы, звесткі пра вядомых людзей рэгіёну, пра яго гістарычнае мінулае. Апанас Цыхун ніколі не казаў пра непаўнавартаснасць або, наадварот, богаабранасць беларусаў, не лічыў патрэбным сыпаць праклёны ў адрас суседзяў, але адначасова быў настолькі перакананы ў святасці словаў «незалежнасць, мова, дэмакратыя», што часам можа было падумаць, быццам ён жыў у незалежнай Беларусі не з 1991-га, а як мінімум з 1918-га года. Памёр у Гародні ў 2005 годзе. Ён належаў да тых нямногіх старых інтэлігентаў з беларусаў-заходнікаў, што назаўсёды застануцца часткаю Гародні. Copyright Гарадзенская бібліятэка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
8 👁
 ◀  / 329  ▶