Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
Няўдобкі мн. Няўдобіца, малапрыгодная зямля. Якая там у Бершта,х зямля была, адны няўдобкі. Азёры. Няўломак м. Здаровы, нармальны чалавек. Ты i сам няўломак, можаш зрабіць, а то спадзяесса, што хто за цібе эробіць. Байдары. Няхлюйства (няхлюйство) н. Неахайнасць, неакуратнасць. Няхлюйство страшно, да іх у хату носа ні ўсуняш. Вялікая Альшанка. О О, выкл. О, ля - у значэнні; вось глядзі. О ля, які ты чалавек, гаварыў адно, а робіш другое. Хамякі. оберлюхт м. Верхняя рама акна, якая адчыняецца для праветрываннл хаты. Аччыні оберлюхт, хай дух свежы ў хату надыдзе. Алунічы. Обруць ж. Аброць. На гэтаго каня i обруць трэбо добру мець. Адэльск. Жарабяці ашчэ німа, а на яго обруць шыюць (прыказка). Малая Жорнаўка. Обцасам прысл. Нахабна. Ты, iuto здурэў, обцасам лезяш на людзей, ні гллдзіш ні вока ні бока. Рацічы. Овад м. Авадзень. Гарачыня, гоўца збіліса ў горбу, овад нападая. Пагараны. О'гер м. Жарабец. Orep быў у пана, на ім ніхто ні егдзіў. Рагачы. Огнік м. Скураная хвароба ў дзяцей, пачырваненне скуры. Огнік кабеты самы лячылі, набярэ ў кузні вады, у лкую жалезо кладуць, памыя - i огнік прападзе. Сапоцкін. Огнік лячылі самы, выпякалі лёнам. Лаша. Одведы M. Адведкі. Егдзілі ў одведы да маладого, паглядзелі, што мая. Караневічы. Одур м. Адурэнне, зацмеНне свядомасці. Некі одур чалавеку старэйшаму ў голаў улес, пляце нешто дурное. Канчатка. Ожах м. АСмалены кіёк, якім мяшаюцьу печы прысак. Зарас як вазьму ожах, дам па руках, будзяш ведаць, як рабіць. Яскевічы. Ожахам баба гочы можа павыпорваць, ні лесь да печы. Koпанькі. Ойдзя прысл. Тут. Ойдзя нікого німа, сядай пастаруям, як жыць будузям бес тата. Свіслач. Окунь м. Акунь. На окуня-жыўца шчупак добро бярэ. Сухая Даліна. Опарак м. Прылада для кідання камення. Опарак я сам сабе рабіў з вяровачак i раменьчыку. Зробіш i кідаяш камянь, аш свішча, ляціць. Кунцаўшчына
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ал^нічы, буд^зям, огер
9 👁
 ◀  / 246  ▶