Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
ні пайду. Кузьмічы. Ніц ні бэндзе, пане сэндзя (прымаўка). Квасоўкд. Нічальніцы мн. Прыстасаванне ў кроснах з прутоў i ніцей для раздзялення асновы на дзве часткі. Як дзяўкамі былі, та выбірыстыяўрадна ткалі ў шэсць i нават ў восім нічальніц. Віцькі. Нішпоры мн. Вячэрняя касцельная служба. Ужэ ў касцелі на нішпоры зазванілі, пара ісці. Адэльск. Нішчат£ ж. Галеча, беднасць. У Забагоніках нішчата была, ніхто бульбы свае ні меў. Забагонікі. Нішчэмніца (i нішчымніца) ж. Нішчымніца, бясхлебіца, голад. Тады нішчымніца душыла, ні мелі чаго ў гаршчок нават усыпаць, галодныя хадзілі. Эйсманты. Некалі галодныя жылі, нішчэмніца мэнч,ыла. Сапоцкін. Носаль м. Пра таго, у каго вялікі нос. Але ж i носаль, яго нос на семерых рос, а аднаму дастаўса. Кунцаўшчына. Нудаль (i нуднік) м. Скнара, скупярдзяй. Нудаль, ён сам сабе есці шкадуя, ні толькі каму дасьць. Кунцаўшчына. Нуднік ты, чалавек табе дабро зрабіў, а ты нават паўбутэлькі ні паставіў. Гібу/іічы. Нуртам прысл. Ніцма, тварам уніз. Myci, лёх нуртам, бо храпе на ўсю хату. Салаўі. Кап ты лёг нуртам ды ні ўстаў. Кавалічы. Нутрак м. Нутрэц (самец жывёлы). Нутрака ні выхарашаяш, у яго адно лицэ ўнутры. Каленікі. У нас у аднаго быў нутрак, та рады ні было, так лез да кабыдаў. Кунцаўшчына. Нитка (нытко) прысл. Млосна, нядобра, моташна. Myci страва нісвежа была, неяк нытко стало, ныдзіць. Малая Альшанка. HŚk м. Заіка. Ад гэтаго нэка нічого ні даб'ешса - будзе с лаўгадз]ны табе нэкаць, пакуль што скажа. Усенікі. Нэмаць незак. Красці. Відаць i зноў недзя нэмаць пачаў, пакуль ні пападзецца. Індура. Прывык нэмаць, так i пагллдае, дзе што нідобро ляжыць. Кунцаўшчына. Нядбайліско (i нядбайліца) м., ж. Нядбайны, бесклапотны чалавек, нядбайла. Падло, нядбайліско гэты, каб ні цесць, та прапаў бы. Бычкі. Нядбайліцу неку ўзяў, ніц ні робіць, тулькі спіцу. Казіміроўка. Нямаць незак. Есуці (дзіцяч). Ціхо, дзецятио, зарас нямаць будзяш, кашкі дам. Кашэўнікі. Нямчур м. 1. Немец. У канцэ нашаго палетка нямчур некі ляжаў забіты, та дзед потым закапаў. Баяры. 2. Негаворкі, маўклівы, замкнуты чалавек (зневаж). Ён такі па натуры нямчур, будзя сядзець дзень i да жонкі ні акажацца. Гарны. Нямчурыско м. (узмацн.). Немец. Вязла прадаць трошкі яец i масла,да халернік нямчурыско перапыніў, усё забраў. Каўпакі. Нясушча прым. Якая нясе шмат яец, нясучая. Кубатаркі нада* едлівы, але затое нясушчыя куры: Свіслач
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гібуііічы, дабешса, дзецятйо, ес^ці, лйцэ, нйтка, нясўшча, рыстыя^радна
3 👁
 ◀  / 246  ▶