яны лёхкія і моцныя. Лаша. Абмалахтаць зак. Абмануць, ашукаць. Братэ зусім меншаго абмалахталі, саму горшу землю далі. Свіслач. Абмахнаціцца зак. Абрасці барадой, валасамі. Хлопяц зусім абмахнаціўсо, на чалавека ні падобны. Пагараны. Абменак м. Слабое, рахічнае дзіця. У Ганулі нашае дзіця абменак некі, адна галава велька, само мізэрно. Пагараны. Абмылак м. Дэфект у самаробнай тканіне. 1. Нітка парваласа, як ні згледзіш-зробіш абмылак. Свіслач. 2. Змылак, кусочак мыла. Абмылак недзе ў воду ўпаў, ні знайсці. Каленікі. Абмыліцца зак. Памыліцца. Абмыліўсо, ні пазнаў сваго загона Балры. Абмыліўсо, зусім пераблытаў дні, думаў — пятніца. Капцёўка. Абойчык м. Ключыца. У яго абойчык быў зломаны, але зросса, і ціпер, бачыце, нічога ні відаць. Каменка. Аборса ж. Абора (у лапці). Лёхко было хадзіць у пасталах, апкруціш, ганучкі аборсамі, і ідзеш сабе. Казіміроўка. Абракацца незак. Абавязваць, даваць зарок. Яшчэ Настуся ў тым року абракаласа схадзіць да Грыбава, пакланіцца святому Ільі. Кунцаўшчына. Абрамызіць зак. Зняважыць. Ён ні рас сваю Гандзю абрамызіў перад людзьмі, як тулькі яна церпіць. Рагачы. Аброжак м. Нашыйнік для цяляці. Аброжак цяляці шыюць с тоўстаго палатна, кап шыі ні муляў. Свіслач. Абруб м. Вялікі кавалак ворнай зямлі. Некалі ў пана купілі цэлы абруб зямлі — сем чалавек. Батароўка. Абрында ж. Пра жанчыну, якая ходзіць у заношанай, бруднай адзежы. Абрында нека, ні глядзіць за сабой, спадніца вечно ў яе абрындана. Гумнішча. Абрыняць зак. Уздуцца, успухнуць. Кап ты абрыняла, як Магілянска, гара, кап ты! (праклён). Круглікі. Абрыскнуць зак. Пракіснуць крыху. Малако, мусі, абрыскло, зварыцца. Гродна. Абторкаць (апторкнуць) зак. Абсадзіць, абставіць чым-небудзь. Лён, кап кратэ ні парылі, апторкваям дупчыкамі, мо ні палезуць. Агароднікі. Абубніць зак. экспр. Нагала абстрыгчы (валасы на галаве). Зусім абубніў, ні аднаго валаска на галаве ні пакінуў. Прыгодзічы. Абхіліць (апхіліць) зак. Абхінуць. Абхілі добро шалікам дзіцяці шыю, каб ні прадуло. Рудавіцы. Абходзіцца (апходзіцца) зак. Накарміць, напаіць жывёлу на ноч. Абходзіўсо, ціпер можно ісці на пасядушкі да мужчын. Зарубічы. Абцёпканы (апцёпканы) прым. Растрапаны край тканіны. У
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
114 👁