ЛЕКСІКА
А
Абалакаць незак. Надзяваць чыстую бялізну. Заўтра Зельна, а абалакаць німа чаго, усё ні мыто. Кунцаўшчына.
Абамберыць зак. Неакуратна падстрыгчы нагала, абалваніць. Абамберыў ножніцамі хлопца, брытко на вуліцу выйсці, смяяцца будуць. Кунцаўшчына.
Абапал м. Аполак. Абапалаў прывёз, будзе чым загарадзіць, і дрова будуць. Батароўка.
Абач у знач. выкл. Бач. Абач, які ты мондры зрабіўсо, адкуль такі ўзяўсо? Верхнія Пагараны.
Абгорваць незак. Абганяць, абворваць бульбу. На сухі рок бульбу трэбо абгорваць глыбяй. Зялёная.
Абгрызак м. Агрызак; недаедзены яблык або груша. Гэто хто абгрыскаў панакідаў, ні пройдзяш? Караневічы.
Абдзіртус м. экспр. Дзіця, якое вельмі хутка зношвае адзенне, абутак. Някі абдзіртус ні дзіця, адзежы ні настарчысса. Хамякі. Ашуканец, махляр. Некалі быў крамар, абдзіртус, абдзіраў людзей, як мог. Лазы.
Абдрыпаны дзеепрым. Абарваны, неахайны (пра чалавека). Усяго мая, а абдрыпаны цёнгле ходзіць. Капцёўка.
Абечка (абечко) н. Скрыня з дошчак для жорнаў. У нас абечко было добро, мука нігды ні рассыпалася, добро было выбіраць. Бакуны.
Абірацца незак. Чысціцца (пра курыцу). Усёроўно, як курыца на дождж абіраяцца. Рацічы.
Абіручны нож. Бандарскі струг для вырабу клёпак. Клёпкі спярша колюць з дзерава, потым абіручным нажом стругаюць, як трэбо, выгінаюць. Бандары.
Абкалупачыць зак. экспр. Ашукаць, абмануць. Ён ні аднаго апкалупачыў, пусціў с торбай, а цібе німа што. Аульс.
Абкінуты дзеепрым. Абшыты, аблямаваны ніткамі. Як добро апкінута пятліца ў каптане, то яна мацнейша, гузік спраўней зашпільваяцца. Клачкі.
Аблахманіцца зак. Абадрацца, знасіць вопратку. Зусім аблахманіўсо чалавек, мусіць, жонка ні глядзіць. Пагараны.
Аблезлік м. экспр. Той, у каго ад сонца аблезла з твару скура. Аблезлік ты, чысто з носа скура злезла. Кунцаўшчына.
Аблядры мн. Частка конскай вупражы – драўляныя накладкі на пастронках, каб не нацiралі бакі каню. Аблядры робяць з асіны,
85 👁