Матэйка ж. Цімафееўка. Канюшыну добро з матэйкай сеяць, яна ні паляжа. Гушчыцы.
Махер м. экспр. Жулік, ашуканец. Ого, ён добры махяр, я яго даўно знаю. Індура.
Махрачка ж. Гатунак бульбы. Махрачка зусім ніўрадліва бульба, пат кальвам много, але як гарэхі. Кавалічы.
Махрачэ мн. экспр. Махры. Як настольнік з махрачамі, та ён і глядзіцца ляпей, як такі. Адэльск. Карэнне, якое мае вялікую колькасць дробных пабегаў. Бульбы німа, як вырвеш кальво – адныя махрачэ. Рагачы.
Мацак м. Моцнае велікоднае яйка. Як пападзецца мацак, та любое яйцэ паб'еш. Лаша.
Мацёра ж. Свінаматка. Добра была мацёра, шторок парасят прыводзіла, грошы бралі. Агароднікі.
Мацыклет м. Матацыкл. Ні хочаш жыць, купі сабе мацыклет, та галаву скруціш. Галынка.
Мацыя ж. Справа. Велька тут мацыя, я і сама гэта патраплю зрабіць. Лікоўка.
Мацярке мн. Частка канапель, з якой атрымоўваюць насенне. Мацярке ні цвітуць, з іх бывая семя. Пад'ятлы. Маткі. Ціпер і мацярке часамі атказваюцца ат сваіх дзіцей. Гродна.
Мачнікі мн. Піражкі, начыненыя макам і падсмажаныя на скаварадзе. Як с кудзелямі хадзілі, та часто мачнікі сабе пяклі. Путрышкі.
Мачула ж. (і мачуло н.). Мачыльня. У нас каля зроя была мачула. Тумашы. Мачуло было файнае, ніглыбока. Панабіваям колікаў і мочым лён. Копанькі.
Мачыморда м. лаянк. П'яніца. Мачыморда спакою людзям ні дае, надаеў усім. Круглікі.
Машыць незак. Класці мох паміж бярвёнамі ў сценах пры будоўлі. Трэбо сцены добро машыць, та зімой будзяця сядзець у цяпле. Капцёўка.
Меленіс м. Млён. Мелініс з аднаго канца акуты, насаджана рэхвачка і шпянёк убіты. Азяркі, Грандзічы.
Ментка ж. Лапка ў калаўроце, якая прыводзіць у рух вялікае кола. Ментка рамушком прывязваласа да панажа, каб мацней трымаласа. Яскевічы.
Месячнік м. Лунацік. У нас быў адзін месячнік, у месячную ноч хадзіў па стрэхах. Пад'ятлы. Як месяц свеціць, та месячнік усю ноч ходзіць па дварэ, і дзіця плача. Цыдовічы.
Мішугін м. экспр. Вар'ят. Ні звязвайса з гэтым мішугінам, ён што хочаш можа зрабіць. Пракопавічы.
Млеўка (і млява) прысл. Млосна. Неяк млеўко стало, у галаве завярнуло ат слабасці. Пагараны.
Млін м. Млын. У Вайтаўшчыні вадзяны быў млін, ціпер ні меля.
77 👁