Старонка 87
◀ / 246 ▶
Маркітаць незак. Пра перыяд цечкі ў авец. Гаўца маркітаць стала, усе бегая, бляе. Дарашэвічы. Маркітун м. Маркач. Маркітун нігды да хаты ні прыдзя, усе бегая за гоўцамі, ні нойдзяш яго. Панямунь. Мармоліць незак. Невыразна гаварыць. Ён зроду такі быў, толькі маці і магла разабраць, што ён мармоліць. Скідаль. Мармынуць зак. Знікнуць. Недзе, як мармыне, та і за свечкай яго ні знойдзяш. Вялікая Жорнаўка. Марокаць незак. Маракаваць. Во, на яго і людзі марокаюць, а ён сабе жыве і ў вус ні дуя. Рагачы. Марцаваць незак. Пра цечку (гон) у катоў. Кошка марцуя – весну чуя. Рудавіца. Катэ пачалі марцаваць, усю ноч дзяруцца, ні заснеш. Кунцаўшчына. Марынарка ж. Пінжак. Марынарку як пашыў, та і ціпер ходзіш. Малая Жорнаўка. Раней марынаркі сваёй работы насілі, ніхто іх ні купляў. Адэльск. Марэніць незак. Хіліць да сну. Прасьці ні магу, марэніць, кап хоць на мінутку прылехчы. Бандары. Масліноўка ж. Хустка белага колеру з кветкамі. Масліноўкі ні дарагія былі, дзяўке і бабы насілі. Казловічы. Маслюк м. Масляк, казляк. Маслюке таксамо можно сушыць як і белыя грыбэ. Зарубічы. Маслянка ж. Маслёнка. Шляхта скупая была, на адной маслянцы жыла, з бульбай усе елі. Балічы. Мастыкавацца незак. Зручна размяшчацца, уладкоўвацца. Улес у аўтобус і давай мастыкавацца, кап дзе спраўней сесці. Свіслач. Мастыколіцца незак. Масціцца, уладкоўвацца. На вяселі кожны мастыколіцца, каб бліжэй да стала сесці. Рацічы. Маставіло н. перан. Высокі, нязграбны чалавек. Ля, зноў маставіло палес недзя, перавальваючыса збоку на бок. Круглікі. Матаідло н. (і матаілка, ж., матачка ж.). Матавіла. Круцяча матаідло ні так просто зрабіць, яго заказвалі ў майстра. Капцёўка. У міне матаілка ашчэ бабіна была, натта лёхка матала. Пяслі. Матарзак (і матуз) м. Скручаная вузкая палоска тканіны для завязкі. Патпяражацца нейкім матарзаком, аш смех бярэ, і ходзіць так. Адэльск. На, хоць гэтым матузом мяшок завяжы, мо ні развяжацца. Загорцы. Матароўка ж. Маторная лодка. Да вайны ніякіх матаровак ні было, ніхто на іх ні егдзіў. Кашэўнікі. Матыгавацца незак. Разважаць, меркаваць, раздумваць, прымервацца. Што тут доўго матыгавацца, кожны ведая, як рабіць, як зробіш, так і добро будзя. Кунцаўшчына. Матыжыць незак. Матычыць. У гародзі буду матыжыць пасолю, а то пырай пашоў. Свіслач.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁
◀ / 246 ▶