Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
Лягары мн. Доўгіл жэрдкі, лкіл кладуць аднымі канцамі ў ваду пад плыт, a другімі на бераг; nar лягарах коньмі выцягваюць на бераг бярвенне. Па мокрых лягарах лепяй куляць дзераво. Хамякі. Лягаць незак. Класціся. Трэбо ўжэ лягаць спаць, позно, ні ў каго агнн} ні відаць. Батароўка. Лягуміны мн. Прысмакі, ласункі. Распешчано дзіця, на адных лягумінах жыве. Кунцаўшчына. Ллда ж. Прылада ў выглядзе трох змацаваных апораў, калаўрота i жалезнага тросіка для падымання бярвенняў. Ллда, браце, гэта добра штука, любую калоду можна палажыць нават аднаму. Сабаляны. 2. Скрынка ў сячкарні, па якой падаецца салома для рэзкі. Як сячкарня на маторы, та тулькі паспявай лажыць салому ў ляду, так рэжа. Табала. 3. Віка. Ляды пасеяў мо c паўгактара, будзя каровам дасечкіпрырэзваць. Табала. Лядаваць незак. Падымаць, класці бярвенне на воз пры дапамозе ляды. Мы з цесцям удвох лядавалі дзераво, удвох ашчэ спраўней лядаваць. Рыбніца. Лядаўніца ж. Металічная дэталь сячкарні, праз якую салома непасрэдна падаецца пад разакі. Як многа наложыш, та салома аш трашчыць у лядаўніцы, так ідзе. Адэльск. Лязаваць незак. 1. Гасіць вапну. Чысто вапна рукі параз'ядала, пакуль лязаваў. Балічы. 2. Мясіць, пераціраць гліну. Гліну трэбо добро лязаваць, бо як апальваць, та цэгла пэнкаць будзя. Гліняны. Лязнёй прысл. Вальней, свабодней. Пасуньцяса наперат, можа, трошкі лязней будзя ў аўтобусі. Рацічы. Лякацець незак. Дрыжаць, трасціся. Прайшоў той час, што перат кожным панком трэбо было лякацець. Вялікая Альшанка. Ля'ля ж. перан. Распешчаная, не прывучаная да лрацы дзяўчына. Узяў такую лялю, што ціпер самому трэбо за яе гаршке мыць. Верцялішкі. Лялясаць незак. экспр. Голасна крычаць, енчыЦь. Як пачалі лялясаць, та я с хаты ледво ўцёк, там ні разбярэш, хто праў. Кавалічы. Лямех м. Лямеш. Лямех згараўсо, трэбо да каваля, каб нагастрыў. Баброўнікі. Ляндух м. (i лянтух). Вялікі жывот. Як стаў начальнікам, так i ляндух адгадаваў, а то раней i ганавіцы ні трымаліса. Батароўка , Ляндэрак м. 1. Маленькая каструля з ручкай. Вазьмі ляндэрак, ды звары кашы дзіцяці. Васілевічы. 2. Чыгунны посуд у выглядзе міскі на трох нізкіх ножках. У ляндэрку толькі скварке скварылі, больш нічого. Індура. ЛДнішча н. Поле, на якім рос лён. На лянішчы трэбо было больш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

лянд^х, паразядала
4 👁
 ◀  / 246  ▶