Лэбусь м. экспр. Пра маленькага хлопчыка. На работу трэбо ісці, a лэбуся свайго німа c кім пакінуць, хоць ты плач. Сухая Даліўа. Лэмнуць зак. Знікнуць, прапасці. Недзе як лэмня, та цэлы дзень ні відаць. Аульс. Лэнда ж. Гультаяватая жанчына, балбатуха. Казалі: ні бяры, а ён узяў лэнду, ціпер хай сам за яе бегая. Лаша. Лунтух м. экспр. Вялікі жывот. Ён з-за сваго лэнтуха зямлі ні бачыць, ледво цягая. Канчатка. Лэпа ж. Гатунак бульбы белага колеру з сіняватымі лмачкамі. У нас была картофля лэпа, урадліва натто, много пат кальвам. Сапоцкій. Лэхаць незак. Прагна i многа есці. Удачны паршучок гэты рок, што ні дасі - лэхае, аш вушы трасуцца. Верцялішкі, Лэхтаць незак. экспр. Піць, жлукціць.Ён добро лэхча гарэлку, німа таго дня, каб ні піў. Аульс. ЛюбГвае прым. Худое, поснае, без тлушчу (пра мяса). Аніяк ні магу сытаго мяса есці, толькі любівае. Балічы. Любчык (люпчык) м. Шматгадовая расліна сямейства &рхідных, чараўнік. Кажуць цешча любчыку яму дала, та ён i ўзяў, а так бы сядзела ў дзеўках. Забагонікі. Людска (люцко) прысл. Па-людску. Люцко зрубілі майстрэ хату, будзя век стаяць. Дзекалавічы. Люмень м. Алюміній. Гэта ж люмень, ні мець, што ты хіба ні пазнаеш? Свіслач. Лютаёж (лютаеш). Той, хто не мае апетыту, дрэнна есць. Ён у мяне лютаеж, як стаіш з лошкай каля рота, та ашчэ з'есць што. Віцькі. Свінчо ні ўдалосо - лютаеш, яду яму хоць на вушы вешай. Дарашэвічы. Лютае'жны прым. Пра таго, хто дрэнна есць. Купіў якуюсьці лютаежную карову, адкуль у яе малако будзя. Малая Альшанка. Люфцік м. Фортка. Адчыні люфцік, хай пара ззыдзя. Квасоўка. Люципар м. Чорт, д'ябал. У Руцявым балоці чэрці водзяцца, а над Імі самы старшы - люцыпар. Селюкі. Люшка ж. Чыгунная круглая накрыўка, якой закрываюць комін. Прычыні люшку, каб цяпло с печы ні вышло. Кавалічы. Ли$шні мн., ж. 1. Дэталі ў возе (іх дзьве), якія надаюць ўстойлівасць драбінам. Без люшняў снапоў у драбы ні наложыш, бо ручкі ні вытрымаЮць. Рагачы. 2. Прылада ў выглядзе дзвюх скрыжаваных жардзін, прымацаваных да задняй восі (пры перавозцы доўгіх бярвенняў). Як вязеш доўгу штуку, та бяз люшняў ні абысціса, бо зад воза будзе круціцца. Бакуны.. Лявош м. Далёкія ад сядзібы палеткі ворнай зямлі, на якія не давалі гною. На нашым лявошы нічого ні расло, былі рокі такія, што нават ні верняш насеня. Эйсманты
Дадатковыя словы
далі^а, дябал, зесць, л^нтух, лй$шні, лютаежны, люцйпар
17 👁