чацца. Балічы.
Змяны мн. Змена квадры месяца. Учора змяны былі, пагода пераменіцца. Рацічы.
Знатурыцца зак. Прывыкнуць, узяць звычку. Як знатурыцца ў дзень спаць, рады німа, сядзіць і спіць. Квасоўка.
Значыцца незак. Паказваць прыкметы хуткага ацёлу (пра карову). Карова значыцца, праз дзве нядзелі ацеліцца, малодзьво будзя. Горніца.
Знябожыцца зак. Прытварыцца бязвінным. Як трэбо, та ён знябожыцца, стане такім, хоць да раны прыкладзі. Адэльск.
Зняхэнціць зак. Адбіць ахвоту. Зняхэнцілі хлопца да навукі, таму і школу кінуў. Кунцаўшчына.
Зорка-вячэрніца ж. Вячэрняя зорка, венера. Ля, зорка-вячэрніца ўзышла, блішчыць. Бакуны.
Зрачы зак. Сурочыць. Ні паказвай Ганулі дзіця, у яе ні добро воко, можа зрачы. Кавалічы.
Зраявы прым. Крынічны. Успацеўшы, як напіўса зраявой вады, так назаўтра горло і залажыло. Караневічы.
Зрой м. Крыніца. У канцы нашаго палетка быў зрой. Як жалі, усе туды хадзілі па воду. Караневічы.
Зрумзацца зак. Сплакацца, знемагчыся ад слёз. Пакінулі дзяўчука ў хаці, та чысто зрумзаласа, пакуль прышлі. Кунцаўшчына.
Зрушыцца зак. Захварэць — зрушыць пазваночнік пры padыманні цяжару. Відаць, чалавек зрушыўсо, бо мяшка ні можа з воза зняць. Луцкаўляны.
Зрэпіцца зак. Счапіцца, схваціцца. Пятух у нас задзірысты, як зрэпіцца з другім біцца, за хвост ні адцягняш. Агароднікі.
Зубар м. Від гульні дзяцей. Заб'юць зубар, такі калочак маленькі, а ты даставай зубамі. Кунцаўшчына.
Зубаць незак. Правяраць яйкі на моц лёгкім пастукваннем аб зубы. Якаў яшчэ за дзве нядзелі да вялікадня аб'яжджаў усю шляхту, зубаў яйца, каб выбраць мацнейшыя. Кунцаўшчына.
Зубкі (зупкі) мн. Брыжы, карункі. Даўней да спадніцаў дзяўке зупкі прышывалі, кап пякней было. Галаўнічы.
Зумысня прысл. Наўмысна, з намерам, свядома, знарок. Зумысня я табе ні хацеў зрабіць гэтаго, так папаласо, ні злуй. Пагараны.
Зыба ж. Тонкі лёд (прагінаецца пад нагамі). Зыба — гэто калі лёд гнецца пад нагамі, аля ні правальваяцца. Лаша.
Зыдаль м. Услон, зэдаль. Помню, дзед пасадзіць нас малых каля сібе на зыдаль і давай расказваць страшныя байкі. Эйсманты.
Зыскаць зак. Вярнуць доўг, забраць назад пазычанае. Ён любіць пазычаць, але зыскаць у яго цяшко. Рацічы.
Зэгяр м. устар. Насценны гадзіннік. У нас некі зэгяр на сцяне
103 👁