Зімагор м. Бабыль, халасцяк. У Бэрштах знаў аднаго зімагора, та ён жыў адзін у лесі, як воўк, у такой хаццы маленькай. Скідаль.
Зіпнуць зак. Уздыхнуць. Ён свайму паропку і зіпнуць ні даваў, усё ганяў і ганяў. Круглікі.
Злезавацца зак. Ліквідавацца, скасавацца. У Кругліках было дзесяць участкаў зямлі, з іх тры злезаваласо, бо людзей з іх выгналі, засталаса пустка. Круглікі.
Злігаць незак. Слабець, памяншацца. Марос пачаў злігаць, адліга будзя. Скідаль.
Зліпак м. Хлеб з клейкім мякішам. Зліпак некі атрымаўсо ні хлеб, муку, мусі, замного запарыла. Пагараны.
Злыгаць зак. Праглынуць, прагна з'есці. Што ні дасі, усё качке злыгаюць, і ашчэ стаяць, голавы задраўшы. Свіслач.
Злыднік м. Злыдзень. Злыднік, ён нікому ў бядзе ні паможа, глядзіць, каб сам тулькі жыў. Гліняны.
Злыдух м. Тое, што злыднік. Злыдух гэта, ён ні да аднаго, та да другого, а ўсёроўно за нешто прычэпіцца. Адэльск. Д'ябал, чорт, злы дух. Чуяця, вунь, як у коміні злыдух завывая, плача. Селюкі.
Злэгацца зак. Злыгацца, звязацца, зблізіцца, завесці агульныя справы. Бабы, як злэгаюцца, та і вадой свянцонай ні ражжанеш. Пракопавічы. Ясь быў злэгаўсо з бугалтарам, жонку сваю кінуў. Адэльск.
Злядаваць зак. Пакласці на воз (пры дапамозе спецыяльнага прыстасавання – ляды – цяжкае бервяно. Я адзін мог злядаваць дзераво на вос, нават само тоўсто. Эйсманты.
Змалянкосці прысл. З малых гадоў, з маленства, змалку. Ён і змалянкосці ні меў добраго здаровя, і ціпер ні мая. Дарашэвічы.
Змамзліць зак. груб. Прагна з'есці, зжэрці. Пры паляках я мог адразу змамзліць з паўкіля кракаўскай кілбасы, аля за што яе купіць было? Баброўня.
Змануць зак. Унадзіцца, узяць звычай, моду. Як змане дзіця рано ўставаць, та рады німа, крычыць, нікому ўжэ спаць ні дасць. Гарны. Змануў на вечарынкі хадзіць, у хаці ні прыпыняяцца. Віцькі.
Змеік м. Металічная трубка ў смалярным катле для кандэнсацыі шкіпінару; змеявік. Як гоніш шкіпідар, та глядзіш, каб змеік быў ўвесь у вадзе. Рыбніца.
Змыльнік м. Змылак. Гэто с такого велькаго куска толькі змыльнік адзін застаўса. Зялёная.
Змысня прысл. Наўмысна, з намерам, свядома. Мы ўжэ даўно ведалі, што ён ўсё змысня робіць. Копанькі.
Змэнчыцца зак. Змучыцца, стаміцца, знясіліцца. Жнучы, як змэнчымса, та вечарам ледво дахаты далезям, вячэраць ні хо-
77 👁