трохі згапіў, трэбо было зусім іначай зрабіць. Адэльск. Я мог большу пэнсю палучыць, але згапіў, ну ведаў, куды кінуцца. Грандзічы. Згаргялець зак. Адубець, скарчанець, акалець, застыць ад холаду. Столчы на гэтай галячы, можно зусім згаргялець, вецяр пранімая. Мігова. Згбиліцца зак. Здохнуць, акалець. Сабака зусім стары, мусі, згейлдцца, з буды ні вылазіць. Гродна. Згібель (i згінота) ж. Пагібель, смерць. А чему на вас якая згібяль ні прыдзя, як вы надаелі ўсім. Лаша. Myci, згінота на нас прышла, ні вытрымалмо. Дарашэвічы. Згізавацца зак. Узабрацца, узлезці. Стары на печ ні можа згізавацца, аслаб зусім. Лікоўка. Згніло'це н, Гніль, гніллё. Гэто згнілоце нікому ні патрэбно, з яго ні тулько хаты, a нават хлява ні паставіш. Агароднікі. Згнэмбіцца зак. Прытварыцца няшчасным, прыкінуцца пакрыўджаным. Згнэўбіўсо, як чорт пат крыжам. Каўпакі. У хаці ён гогалям ходзіць, а дзе трэбо паказаць сябе, та згнэмбіцца, ні пазнаяш яго. Гарны. ЗгСмтаць зак. Скамячыць, змяць. Чысто рубашку недзя згомтаў,німа як надзець. Рагачы. Згон м. Партыя, чарада плытоў. Ён плытагон спрактыкаваны, ні адзін згон плытоў па Нёмані правёў. Селюкі. Зграбсці (зграпсьці) зак. Згрэбці, абхапіць. Я, доўго ні чакаючы, згроб немца, i як кінуў на землю, та ён аж вякнуў. Бандары. Зграсаваць зак. Сягаптаць, папсаваць, знішчыць. Як пусцілі кароў на рунь, та за дзень чысто зграсавалі, з карэньмі выняслі. Рагачы. Згрібла (згрэбло) н. Металічная шчотка для чысткі каня. У кожнаго гаспадара некалі было. згрэбло. Як конь укачаяцца, бярэш згрэбло i чысціш. Квасоўка. Згідулькі прысл. Столькі, гэтулькі. Во, згэдулькі вазьму, глядзі, ні замного будзя? Кашэўнікі. Здаравіна м. i ж. Здаравяка. Здаравіна быў чалавек, a хвароба зваліла. Ласосна. Здатна прысл. Прыгожа, хораша. Век здатно ні праходзіш i смашио ні пераясі (прымаўка). Горніца. Яна i адзяваласа здатно, i сама была здатная дзеўка. Баранавічы. Здатны прым. 1. Прыгожы, статны. Хлопец здатны, хоць вады напіса (прымаўка). Дакалавічы. Іх маці здатная была, i дзеці ўдаліса ў матку. Дарашэвічы. 2. Здольны, умелы, здатны. Яна ні да чого ні здатна: ні да танца, ні да ружанца. Падкрыжакі. Здацыдавацца зак. Адважыцца, асмеліцца. Доўго думаў i ніяк ні мог здацыдавацца падаць справу ў суд. Казловічы. Здраявы прым. Крынічны. У нас вада здраявая, ні c студні, тут
Дадатковыя словы
згбйліцца, смашйо
5 👁