Збурыцца зак. Уздумаць, надумаць. Стары наш збурыўса жаніцца, ніяк адгаварыць ні можам. Каленікі. Збутнець зак. Збуцвець, сапрэць, струхлець. Дзераво можа збутнець, ужэ каторы год ляжыць пад адкрытым небам. Гарны. Збух-табурах прысл. Раптоўна, ні з таго ні з сяго, з бухты-барахты. Абы-што ляпня збух-табурах, a потым вачыма лупая. брытко самому. Кунцаўшчына. Збыткавацца незак. Здзекавацца, мучыць. Халернік, прывык над малымі збыткавацца, ні дае ім прыпыніцца, ганяе. Лаша. Збэморыць зак. Успухнуць, разнесці (ад хваробы). Кап цібе збэморыло, як магілянскую гару (выслоўе). Круглікі. У яго, мусі, вадзянка нека была, бо збэморыло, ні пазнаць чалавека. Вялікая Жорнаўка. Збэрсаць зак. Зблытаць. Куры чысто жыто збэрсалі, німа як жаць. Каўпакі. Збожа збэрсаюць так, што ні ведаяш. як яго жаць. Селіванаўцы. Збэсціцца зак. Распусціцца; аддаць распусце;-стаць распустай. Гэтыя маладыя ціпер збэсціліса, ад роскашы самы ні ведаюць, што ім трэбо. Грыўкі. Збэткаць зак. Разбудэіць, расштурхаць. Людзі даўно паўставалі, нарабіліса, а яго, гультая, ні збэткаяш. Сухая Даліна. Звагаваць зак. 1. Зрушыць з месца, скрануць. Як сядзя, та яго цяшко з месца звагаваць, як прыкіпіць да лавы. Зарубічы. 2. Перацлгнуць, схіліць на свой бок. Удалосо звагаваць старого да сібе, аніяк ні хацеў ехаць да Гродна. Круглікі. Зван'чак м. Частка вобада (у коле). Йайлепшыя званчаке былі з бярозы, бо яна ні рассыхаяцца, ні пэнкая. Струбка. Зварыцца зак. Стваражыцца пры кіпячэнні (npa малако). Малако, мусі, даўнейшо было, зварыласо, саба'ццы трэбо выліць. Зялёная. Звеставане н. Рэлігійнае свята ў католікаў (25 сакавіка ст. ст.) адпаведнае благавешчанню ў праваслаўных. Звеставане дзісяй, a бацяна німа, ні прыляцеў, мусі, у дарозі прапаў. Станлвічы. У нас на звеставане вярба ўжэ распускаяцца. Занявічы. Звінчаць незак. Звінець. Нешто ў вушах пачало звінчаць, мусі, які шклярос прыстаў. Бакуны. Зводы мн. Вочная стаўка. Ты што тут мне зводы робіш, думаяш, нілраўду казала? Верцялішкі. Звэйдацца зак. Пражыць век дарэмна, не так, як трэба; прасноўдацца. Чалавек ні жыў, а так звэйдаўсо, ні сабе, як кажуць, ні людзям. Селюкі. Звлзці (зьвлсьці) зак. Ударыць, выцлць, стукнуць. Пастух як звёз быку бічом, та той аж галавою закруціў. Адэльск. Звякаць незак. Надакучліва брахаць. Нешто сабака звякая i звякая, мусі, хто ходзіць каля адрыны. Баброўнікі. Згапіць зак. Празяваць, правароніць. Я, можно сказаць, тут
Дадатковыя словы
збэмбрыло, збэмбрыць, сабаццы
4 👁